https://bel.sputnik.by/20200801/malina-yagody-narodnye-recepty-1036831229.html
Маліны для малімоніка: гатуем смачныя і карысныя стравы з салодкай ягады
Маліны для малімоніка: гатуем смачныя і карысныя стравы з салодкай ягады
Sputnik Беларусь
Дзе шукаць, як збіраць і што гатаваць з малін, расказвае этнограф Ларыса Мятлеўская. 01.08.2020, Sputnik Беларусь
2020-08-01T17:57+0300
2020-08-01T17:57+0300
2020-07-30T11:33+0300
спадчына
у беларусі
цiкавосткi
стыль жыцця
рэцэпты
маліны
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103683/08/1036830827_0:0:1632:918_1920x0_80_0_0_90e1581634ca44f31f01a04960f2144f.jpg
Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад. Цяжка пералічыць назвы салодкіх страў з малін. Яе сушаць, вараць варэнні, джэмы, жэле, спажываюць свежай, робяць наліўкі, сіропы, канфецюры. У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай, а ў народзе склалі нямала прымавак, дзе яны заўсёды звязаны з чымсьці прыемным.Так, пра маладую, прыгожую, зграбную дзяўчыну кажуць: "дзеўка як маліна" або "тонкая як быліначка, жаркая як маліначка", "губкі як малінкі";— пра пахучае сена добрай якасці: "сена як маліна";— пра хуткае і прыемнае знішчэнне чаго-небудзь: "зглынуць, як малінку";— пра радасную і прыемную згоду на нейкую прапанову, справу: "ухапіцца, як за малінку".Беларусь — лясная краіна. Лес — бацька для беларуса, які заўсёды ставіўся да яго з вялікай пашанай. Напрыклад, існавала традыцыя: калі адпраўляешся ў лес, апранаць чыстае, не браць ягад і грыбоў больш, чым патрэбна. Падлеткам не раз даводзілася збіраць маліны ў лесе. Часам буйныя сакавітыя ягады пад няспынны камарыны звон можна было здабыць толькі ў густых крапіўных зарасніках. У малін і крапівы даўняе сяброўства.Што ж, справядліва.Дзе шукаць маліныРастуць маліны звычайна на сонечных высеках у лесе і любяць, каб іх вытоптвалі пры збіранні. Чаму? Гэта стымулюе расліну пускаць маладыя парасткі, на якіх на другі год утвараюцца ягады.Масавая нарыхтоўка лясных малін адбываецца менавіта ў ліпені. Калісьці збіраць іх жанчыны з дзецьмі выпраўляліся вялікай гурбой. Знайшоўшы добры, ягадны куст, абіралі яго моўчкі, каб не прывабліваць канкурэнтаў. Крычаць, моцна размаўляць у лесе ўвогуле было дрэнным тонам. Пра парушальнікаў гэтага правіла казалі: "Крычыць, як дурны ў малінах". Дазвалялася толькі час ад часу перагуквацца, каб не заблудзіць у вялікім лесе. І яшчэ, едучы ў маліны, абавязкова бралі з сабой аднаго дарослага мужчыну. Навошта? Ды каб не баяцца медзвядзя, які таксама вялікі аматар паласавацца гэтай ягадай. Звер хоць і ўцякае, заўважыўшы чалавека, але жанчынам было смялей, калі на ўсялякі выпадак мелі абаронцу.Не толькі смачна, але і карыснаНегледзячы на тое, што лясныя маліны больш карысныя і салодкія, гэты ягадны кустарнік ужо шмат стагоддзяў уведзены ў культуру. У афіцыйнай і народнай медыцыне расліну выкарыстоўваюць цалкам. У справу ідуць спелыя ягады, кветкі, лісце, сцябло, карэнне і маладыя парасткі.У народнай медыцыне сіропам з малін лячылі болі ў страўніку, прымалі для паляпшэння работы сэрца, як апетытны сродак. Варэнне, настойкі, сухія ягады давалі хворым у час прастуды. Гарбата з малінніку — добры патагонны сродак пры запаленчых працэсах. Адварам з кветак у народзе лечаць гемарой, кан'юнкцівіты, рожу, як прымочкі ўжываюць пры запаленчых кожных захворваннях. Асабліва станоўча дзейнічае на абменныя працэсы настой пладоў, а таксама кветак маліны. Іх п'юць пры атэрасклерозе, цукровым дыябеце, падагры, ажырэнні, малакроўі, неўрозах, галаўной болі, алкагалізме, наркаманіі. Настоем кветак і лісця лечаць скураныя захворванні, алергічныя высыпанні, экзэму, адзёр, малярыю. Настой з кветак малін дапаможа ў якасці прымочак і пры рэўматычных болях, гематомах, і калі ўкусіла змяя.Настой з кветак маліны2 ст. лыжкі сухіх кветак заліваюць 1 шклянкай кіпятку, настойваюць 1 гадзіну. Працэджваюць, ужываюць па 1 ст. лыжцы 3 разы ў дзень.Гарбата са сцябла малінЗбіраюць аднагадовае сцябло малін, крышаць на кавалкі 4-5 см. 50 г сыравіны заліваюць 1 л кіпеню, вараць 10 хвілін. П'юць пры прастудах з мёдам або ягадай малін. Прымаюць як патагонную гарбату. Карысны ў сістэматычным харчаванні ў зоне радыёнукліднага забруджвання.Сугучна малінам у беларускай мове слова малімонікі, што азначае салодкія, лёгкія стравы, якія звычайна гатуюць для дзяцей. Гурманаў, аматараў да далікатэсаў называлі малімонікамі.Прапаную прыгатаваць жэле з ягад малін, якое прыйдзецца да спадобы любому малімоніку.Жэле з малін2 кг спелай маліны, 2,5 л вады, на 1 л прафільтраванага адвару 1 кг цукруПадрыхтаваныя ягады малін заліць вадой, давесці да кіпення, паварыць 15 хвілін. Адвар зліць, працадзіць, дадаць цукар і, мяшаючы, зварыць да гатовасці. Гарачае жэле разліць па шкляных слоіках.Жэле з малін і чырвоных парэчак2 л адвару з ягад малін і чырвоных парэчак, 1,5 кг цукру.Ягады малін і парэчак (пароўну) прамыць, выдаліць пладаножкі, пакласці ў каструлю, заліць вадой і варыць да той пары, пакуль парэчкі не пусцяць сок. Атрыманую масу адкінуць на сіта ці марлю, даць адвару сцячы і адстаяцца. Затым асцярожна зліць яго. Адмерыць патрэбную колькасць і выварыць на 50 працэнтаў, здымаючы пенку, дадаць цукар, перамяшаць і варыць да гатоўнасці.Смачна есці і нарыхтоўваць маліны! Памятайце, што сцяблінкі можна нарыхтоўваць працяглы час, а карэнне выкопваюць увосені. Да сустрэч!
https://bel.sputnik.by/20180621/zemlyanika-recepty-desertov-1036143017.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103683/08/1036830827_204:0:1428:918_1920x0_80_0_0_ec53a6242edc170bda65718ef8117bae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, цiкавосткi, стыль жыцця, рэцэпты, маліны, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
спадчына, у беларусі, цiкавосткi, стыль жыцця, рэцэпты, маліны, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Маліны для малімоніка: гатуем смачныя і карысныя стравы з салодкай ягады
Дзе шукаць, як збіраць і што гатаваць з малін, расказвае этнограф Ларыса Мятлеўская.
Маліны – адна з самых любімых за далікатны смак ягад. Цяжка пералічыць назвы салодкіх страў з малін. Яе сушаць, вараць варэнні, джэмы, жэле, спажываюць свежай, робяць наліўкі, сіропы, канфецюры. У старажытнасці маліны называлі рубінавай ягадай, а ў народзе склалі нямала прымавак, дзе яны заўсёды звязаны з чымсьці прыемным.
Так, пра маладую, прыгожую, зграбную дзяўчыну кажуць: "дзеўка як маліна" або "тонкая як быліначка, жаркая як маліначка", "губкі як малінкі";
— пра пахучае сена добрай якасці: "сена як маліна";
— пра хуткае і прыемнае знішчэнне чаго-небудзь: "зглынуць, як малінку";
— пра радасную і прыемную згоду на нейкую прапанову, справу: "ухапіцца, як за малінку".
Беларусь — лясная краіна. Лес — бацька для беларуса, які заўсёды ставіўся да яго з вялікай пашанай. Напрыклад, існавала традыцыя: калі адпраўляешся ў лес, апранаць чыстае, не браць ягад і грыбоў больш, чым патрэбна. Падлеткам не раз даводзілася збіраць маліны ў лесе. Часам буйныя сакавітыя ягады пад няспынны камарыны звон можна было здабыць толькі ў густых крапіўных зарасніках. У малін і крапівы даўняе сяброўства.
Існуе легенда, па якой маліны скардзіліся крапіве на сваё горкае жыццё, у якім іх топчуць і ломяць з-за смачных ягад. Крапіве стала шкода маліны, і яна прапанавала ім абарону. Быццам з таго часу яны і селяцца разам.
Растуць маліны звычайна на сонечных высеках у лесе і любяць, каб іх вытоптвалі пры збіранні. Чаму? Гэта стымулюе расліну пускаць маладыя парасткі, на якіх на другі год утвараюцца ягады.
Масавая нарыхтоўка лясных малін адбываецца менавіта ў ліпені. Калісьці збіраць іх жанчыны з дзецьмі выпраўляліся вялікай гурбой. Знайшоўшы добры, ягадны куст, абіралі яго моўчкі, каб не прывабліваць канкурэнтаў. Крычаць, моцна размаўляць у лесе ўвогуле было дрэнным тонам. Пра парушальнікаў гэтага правіла казалі: "Крычыць, як дурны ў малінах". Дазвалялася толькі час ад часу перагуквацца, каб не заблудзіць у вялікім лесе. І яшчэ, едучы ў маліны, абавязкова бралі з сабой аднаго дарослага мужчыну. Навошта? Ды каб не баяцца медзвядзя, які таксама вялікі аматар паласавацца гэтай ягадай. Звер хоць і ўцякае, заўважыўшы чалавека, але жанчынам было смялей, калі на ўсялякі выпадак мелі абаронцу.
Не толькі смачна, але і карысна
Негледзячы на тое, што лясныя маліны больш карысныя і салодкія, гэты ягадны кустарнік ужо шмат стагоддзяў уведзены ў культуру. У афіцыйнай і народнай медыцыне расліну выкарыстоўваюць цалкам. У справу ідуць спелыя ягады, кветкі, лісце, сцябло, карэнне і маладыя парасткі.
У народнай медыцыне сіропам з малін лячылі болі ў страўніку, прымалі для паляпшэння работы сэрца, як апетытны сродак. Варэнне, настойкі, сухія ягады давалі хворым у час прастуды. Гарбата з малінніку — добры патагонны сродак пры запаленчых працэсах. Адварам з кветак у народзе лечаць гемарой, кан'юнкцівіты, рожу, як прымочкі ўжываюць пры запаленчых кожных захворваннях. Асабліва станоўча дзейнічае на абменныя працэсы настой пладоў, а таксама кветак маліны. Іх п'юць пры атэрасклерозе, цукровым дыябеце, падагры, ажырэнні, малакроўі, неўрозах, галаўной болі, алкагалізме, наркаманіі. Настоем кветак і лісця лечаць скураныя захворванні, алергічныя высыпанні, экзэму, адзёр, малярыю. Настой з кветак малін дапаможа ў якасці прымочак і пры рэўматычных болях, гематомах, і калі ўкусіла змяя.
2 ст. лыжкі сухіх кветак заліваюць 1 шклянкай кіпятку, настойваюць 1 гадзіну. Працэджваюць, ужываюць па 1 ст. лыжцы 3 разы ў дзень.
Збіраюць аднагадовае сцябло малін, крышаць на кавалкі 4-5 см. 50 г сыравіны заліваюць 1 л кіпеню, вараць 10 хвілін.
П'юць пры прастудах з мёдам або ягадай малін. Прымаюць як патагонную гарбату. Карысны ў сістэматычным харчаванні ў зоне радыёнукліднага забруджвання.
Сугучна малінам у беларускай мове слова малімонікі, што азначае салодкія, лёгкія стравы, якія звычайна гатуюць для дзяцей. Гурманаў, аматараў да далікатэсаў называлі малімонікамі.
Прапаную прыгатаваць жэле з ягад малін, якое прыйдзецца да спадобы любому малімоніку.
2 кг спелай маліны, 2,5 л вады, на 1 л прафільтраванага адвару 1 кг цукру
Падрыхтаваныя ягады малін заліць вадой, давесці да кіпення, паварыць 15 хвілін. Адвар зліць, працадзіць, дадаць цукар і, мяшаючы, зварыць да гатовасці. Гарачае жэле разліць па шкляных слоіках.
Жэле з малін і чырвоных парэчак
2 л адвару з ягад малін і чырвоных парэчак, 1,5 кг цукру.
Ягады малін і парэчак (пароўну) прамыць, выдаліць пладаножкі, пакласці ў каструлю, заліць вадой і варыць да той пары, пакуль парэчкі не пусцяць сок. Атрыманую масу адкінуць на сіта ці марлю, даць адвару сцячы і адстаяцца. Затым асцярожна зліць яго. Адмерыць патрэбную колькасць і выварыць на 50 працэнтаў, здымаючы пенку, дадаць цукар, перамяшаць і варыць да гатоўнасці.
Любыя жэле і варэнні вару ў медным або латунным начынні. Так яно мае прывабны колер і, на мой погляд, смачнейшае. Калі такога няма, то лепей скарыстацца паліваным посудам. Калі адцадзіла ягады, то мне падалося, што з іх атрымаецца добры кісель. Сапраўды, кісель атрымаўся супер і нішто з каштоўных прадуктаў не страцілася!
Смачна есці і нарыхтоўваць маліны! Памятайце, што сцяблінкі можна нарыхтоўваць працяглы час, а карэнне выкопваюць увосені. Да сустрэч!