Суразмоўца радыё Sputnik адслужыў у войску 40 гадоў: 20 у СССР і яшчэ столькі ж у суверэннай Беларусі. З ваеннай службай, паводле яго слоў, звязаны лепшыя ўспаміны ў жыцці, з'явілася нямала надзейных сяброў. З нагоды дня ПДВ Люцыян Сурынт далучаецца да віншаванняў.
"Заўсёды дэсантнікам жадаюць чыстага неба і мяккага прызямлення. Наогул, вядома, служба ў іх нялёгкая, але рамантычная. Жадаю, каб усе задачы, якія яны вырашаюць, паспяхова заканчваліся, каб усё было добра ў сем'ях", - кажа Сурынт.
Ён адзначае, што ў нашы дні стратэгічныя ваенныя пытанні далёка не заўсёды даводзіцца вырашаць вялікім войскам, для гэтага часам досыць мабільных спецпадраздзяленняў. А таму іх жыццёва неабходна мець у годным стане, каб супрацьстаяць верагоднаму суперніку.
"Беларускія сілы спецаперацый акрамя задач, што вырашаюцца ПДВ, уключылі ў сферу сваіх інтарэсаў барацьбу з сіламі спецыяльных аперацый праціўніка. Мы павінны добра яго ведаць, вывучаць тактыку яго дзеянняў, ўзбраенне і іншае", - распавядае суразмоўца Sputnik.
Пракаментаваў ён і традыцыю дэсантнікаў, звязаную з абавязковым купаннем у фантане 2 жніўня. Па словах Люцыяна Сурынта, у гэтым няма чагосьці незвычайнага, людзі ў цёплае надвор'е могуць дазволіць сабе "крыху асвяжыцца".
"Гэта такая бравада, яна часам напускная. Калі я вучыўся ў Акадэміі Фрунзе, на дзень ПДВ я быў у адпачынку ў Маскве. І адмыслова вырашыў схадзіць у Парк Горкага і паглядзець. Дэсантнікі ходзяць і нікога не чапаюць, песні спяваюць. І паколькі мы славяне , усё гэта суправаджаецца нейкім ужываннем. І лічыцца за браваду зайсці ў фантан. Але яны нічога дрэннага не робяць! Спёка была, апаласнуліся і ўсё ", - з усмешкай успамінае Сурынт.
Нагадаем, 2 жніўня 1930-га пад Варонежам на вучэннях Маскоўскай ваеннай акругі 12 дэсантнікаў упершыню ў гісторыі выканалі тактычную задачу. З тых часоў дзень ПДВ святкуюць менавіта 2 жніўня.
Глядзіце інтэрв'ю з першым камандуючым сіламі спецаперацый ВС РБ Люцыянам Сурынтам у відэазапісы Sputnik Беларусь і даведаецеся, навошта некаторыя дэсантнікі падчас вайны ў Афганістане пераабуваліся ў красоўкі, як у яго асабістым архіве апынулася фатаграфія з легендарным Васілём Маргелавым, а таксама пра што наш суразмоўца напісаў нядаўна кнігу.