Вернікі адзначаюць Ільін дзень 2 жніўня — дата гэтага свята з года ў год застаецца нязменнай. Як і кожнае іншае рэлігійнае свята, дзень прарока Ільі мае свае правілы, прыкметы і забароны. Sputnik распавядае вам аб традыцыях Ільіна дня.
Хто такі прарок Ілья?
Ілья жыў у Ізраільскім царстве ў IX стагоддзі да нашай эры — на самым світанку хрысціянства.
Лічыцца, што ў царстве Ілья быў самым дбайным змагаром чыстай веры і выступаў рэзка супраць ідалапаклонства і бязбожнасці. У гады яго жыцця валадарыў Ахаў, а яго ганарлівая жонка Езавэль хацела ўсталяваць культ Ваала і Астарты — паганскіх багоў.
Хоць усе прапаведнікі хрысціянства і былі выгнаныя з Ізраільскага царства, Ілья пераадолеў жрацоў паганскага культу, тым самым раззлаваў царыцу. Але ён уратаваў краіну ад доўгіх гадоў голаду, пасля чаго сышоў у пустыню і знайшоў сабе там вучня.
Хрысціяне вераць, што Ілью забралі на неба жывым — "на вогненнай калясніцы".
У славян Ілья лічыцца заступнікам грому, нябеснага агню, дажджу. Акрамя таго, ён заступнік ураджаю і ўрадлівасці. Сёння Ілью, самага ўшанаванага старазапаветнага святога, называюць апекуном паветрана-дэсантных войскаў і ваенна-паветраных сіл — першыя нават святкуюць сваё свята на Ільін дзень.
Традыцыі Ільіна дня
Лічыцца, што на Ільін дзень нельга працаваць у полі і агародзе — потым можна чакаць клопатаў і няшчасцяў з ураджаем. Не прынята ў гэты дзень і касіць траву — яна таксама хутка прыйдзе ў непрыдатнасць.
У славян на Ільін дзень было прынята не выганяць скаціну на пашу — іх магла заспець навальніца ці град, пастаянныя спадарожнікі прарока.
На Ільін дзень часта ідзе дождж, і гэта лічыцца добрай прыкметай — атрымаецца ўраджай у наступным годзе, а таксама дождж змые грахі і благія думкі.
Пасля 2 жніўня, згодна з традыцыямі, надыходзіць восень — час збору ўраджаю і падрыхтоўкі да зімы. Таму і з'явілася традыцыя на Ільін дзень купацца ў вадаёмах — апошні раз у годзе. Згодна з гэтай традыцыяй і дэсантнікі святкуюць прафесійнае свята на Ільін дзень.
Раніцай жа ў Ільін дзень неабходна памыцца расой — гэта дадасць здароўя і даўгалецця. Таксама вернікам раяць 2 жніўня наведаць царкву і памаліцца прароку.