Мінздароўя зацвердзіла інструкцыю фінансавання ЭКА з бюджэту

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў фотабанкЦэнтр дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій
Цэнтр дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій - Sputnik Беларусь
Будуць пакрытыя выдаткі, у тым ліку, на заробкі медработнікаў, што ўдзельнічаюць у працэсе, патрэбныя лекі і вырабы медыцынскага прызначэння.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Інструкцыя аб парадку фінансавання выдаткаў на экстракарпаральнае апладненне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту зацверджана ў Беларусі. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў пятніцу.

Працэдура ЭКА - Sputnik Беларусь
Мінздароўя адкарэкціравала правілы ЭКА і сурагатнага мацярынства

Фінансаванне ЭКА з бюджэту рэгламентуе пастанова міністэрства аховы здароўя №66 ад 31 ліпеня бягучага года.
Згодна з дакументам, распарадчыкам бюджэтных сродкаў, выдзеленых на прадастаўленне шлюбным парам бясплатных спроб ЭКА, з'яўляецца Міністэрства аховы здароўя.

Для планавання аб'ёму фінансавання расходаў, арганізацыі аховы здароўя, дзе праводзяцца бясплатныя спробы ЭКА, павінны падаваць у профільнае ведамства заяўкі. Яны разлічваюцца, зыходзячы з плануемага аб'ёма работ і з улікам колькасці выкананых працэдур за год.

"У разлік асігнаванняў уключаюцца наступныя выдаткі: заробак работнiкаў, якiя выконваюць бясплатныя спробы ЭКА, унёскі (адлічэнні) на сацыяльнае страхаванне работнікаў, лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага прызначэння, мяккі інвентар, іншыя расходныя матэрыялы", - сказана ў дакуменце. Пастанова ўступае ў сілу з пачатку 2021 года.

Нагадаем, права на адну бясплатную працэдуру экстракарпаральнага апладнення прадугледжана ўказам № 171 "Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян". Скарыстацца такім правам змогуць шлюбныя пары, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі і маюць медыцынскія паказанні.

Зрабіць бясплатную спробу ЭКА са студзеня наступнага года можна будзе на базе трох медустаноў - гэта РНПЦ "Мацi i дзiця", Гарадскі клінічны радзільны дом №2 і Гомельскі абласны дыягнастычны медыка-генетычны цэнтр з кансультацыяй "Шлюб і сям'я".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі