Макей абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з кіраўніком МЗС Швейцарыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Беларусі
Міністр замежных спраў Беларусі - Sputnik Беларусь
Размова адбылася па ініцыятыве швейцарскага боку, бакі гаварылі аб мінулых выбарах і актуальнай сітуацыі ў краіне.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Мінулыя прэзідэнцкія выбары і сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў абмеркавалі ў тэлефоннай размове міністры замежных спраў Уладзімір Макей і кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіс.

Гутарка адбылася 14 жніўня 2020 года па ініцыятыве швейцарскага боку.

"Была адзначана гатоўнасць беларускага боку да канструктыўнага і аб'ектыўнаму дыялога з замежнымі партнёрамі па ўсіх пытаннях, звязаных з развіццём падзеяў у Беларусі падчас выбарчай кампаніі і пасля яе завяршэння", - распавялі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Падкрэсліваецца, што бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у працягу паспяховага развіцця беларуска-швейцарскіх адносін.

Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш - Sputnik Беларусь
Прэм'ер Чэхіі: у Беларусі трэба правесці новыя выбары

Акрамя таго, Макей падзякаваў швейцарскаму боку за забеспячэнне бяспекі і парадку ў ходзе галасавання на выбарчым участку ў Пасольстве Беларусі ў гэтай краіне.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле дадзеных ЦВК, перамогу на выбарах у першым туры атрымаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Незадаволеныя агучанымі вынікамі людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы. Да 13 жніўня акцыі жорстка падаўляліся сілавікамі - у дачыненні да пратэстуючых ужывалі слезацечны газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі. Па стане на раніцу чацвярга колькасць затрыманых дасягнула 6,7 тысячы чалавек. Напярэдадні міністр унутраных спраў Юрый Караеў папрасіў прабачэння за траўмы выпадковых людзей падчас акцый пратэсту. З мінскага ЦІП і турмы ў Жодзіна сталі адпускаць затрыманых.

У шэрагу краін беларускія паслы былі выкліканыя ў міністэрствы замежных спраў. Акрамя таго, Эстонія заявіла пра намер падняць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на адкрытым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, у якім могуць прыняць удзел дзяржавы, якія не ўваходзяць у раду.

У пятніцу сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць на відэаканферэнцыі кіраўніка МЗС ЕС.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі