МІНСК, 15 жні - Sputnik. Еўрапейскі саюз увядзе санкцыі ў дачыненні да службовых асобаў Беларусі, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека ў рэспубліцы, паведаміў у пятніцу ўвечары шэраг інфармацыйных агенцтваў.
Дадзенае рашэнне было прынята 14 жніўня на анлайн-сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз.
Паведамляецца, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дамовіліся ў бліжэйшым часе скласці спісы асоб у Беларусі, да якіх будуць ужытыя санкцыі.
Якія менавіта будуць уведзены абмежаванні ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, і наколькі шырокім будзе "чорны спіс", пакуль не вядома.
Чакаецца, што да гэтага пытання кіраўнікі МЗС краін ЕС яшчэ вернуцца на наступнай сустрэчы, якая запланавана на 27 і 28 жніўня.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, на выбарах перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў. Незадаволеныя агучанымі вынікамі людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля 7000 пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей, адзін пратэстуючы загінуў.
Чытайце таксама:
- Літва фінансава дапаможа пацярпелым падчас пратэстаў у Беларусі
- Рабочыя МТЗ: калі хтосьці знікне, аб'явім агульнарэспубліканскую забастоўку