Мінкульт пра сітуацыю з Латушкам: тэатр не павінен ператварацца ў палітклуб

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр культуры Беларусі Юрый Бондар
Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр культуры заклікаў акцёраў-купалаўцаў, якія падтрымалі Латушку, задумацца аб сваім творчым і чалавечым лёсе.

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар сустрэўся з калектывам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і даў тлумачэнні аб сітуацыі са звальненнем дырэктара Паўла Латушкі.

Павел Латушка каля ўвахода ў Купалаўскі тэатр - Sputnik Беларусь
Беларусы патрабуюць вярнуць Паўла Латушку ў Купалаўскі тэатр

Былы дырэктар тэатра Латушка падтрымаў пратэстныя настроі, сышоў з тэатра, пасля чаго яго ўключылі ў склад Каардынацыйнага савета (КС). Сёння Генпракуратура паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы па факце стварэння КС.

"Звальненне было праведзена ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам і кантрактам кіраўніка дзяржустановы", - сказалі ў Мінкульце.

Кіраўнік Мінкульта асабліва падкрэсліў на сустрэчы з "купалаўцамі", што "выказванні і дзеянні Латушкі з'яўляюцца яго асабістай пазіцыяй, якая не можа паўплываць на дзейнасць тэатра", - сказалі ў міністэрстве.

"Тэатр прызначаны выключна для заняткаў мастацтвам і не павінен ператварацца ў палітычны клуб", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Супрацоўнікам тэатра, якія выказалі намер на знак салідарнасці з Латушка, сысці з тэатра, Мінкульт прапанаваў задумацца пра свой творчы і чалавечы лёс.

"Па стане на сёння заяваў аб звальненні на імя в.а. дырэктара тэатра не паступала, рашэнняў аб звальненні не прымалася", - сказала ў Мінкульце.

У Мінкульце назвалі "фэйкам" інфармацыю аб сілавым захопе будынка купалаўскага тэатра, патлумачыўшы, што там праходзяць санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы, а прапускны рэжым ажыццяўляюць супрацоўнікі дэпартамента аховы.

Стужка навiн
0