МІНСК, 20 жні - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў размову з кіраўніком Еўрасавета Шарлем Мішэлем, падчас якой абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, паведаміла прэс-служба Крамля.
"У адпаведнасці з дамоўленасцю Шарль Мішэль інфармаваў аб выніках праведзенага 19 жніўня пазачарговага саміту Еўрапейскага саюза, прысвечанага падзеям у Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе падкрэслілі, што Пуцін зрабіў акцэнт на контрпрадуктыўнасці аказання якога-небудзь ціску на кіраўніцтва Беларусі і ўмяшання ў працэссы, якія адбываюцца ў рэспубліцы.
Пры гэтым абодва палітыка пацвердзілі, што больш хуткая нармалізацыя сітуацыі ў Беларусі адпавядае інтарэсам як РФ, так і Еўрасаюза.
Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.
Нязгодныя з вынікамі выбараў людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей. Па апошніх дадзеных, ахвярамі сталі тры чалавекі.
У сераду 19 жніўня адбылася анлайн-сустрэча Еўрасавета, на якой яго члены выказалі занепакоенасць тым, што адбываецца ў Беларусі і заявілі, што ЕС не прызнае вынікі выбараў у рэспубліцы.