"Мы, вядома, маем зносіны са Святланай Ціханоўскай. Натуральна, мы маем зносіны, мы абмяркоўваем. Плануем у бліжэйшы час паехаць у Літву, каб пагаварыць са Святланай больш дэталёва аб наступных кроках", - сказала Вераніка Цапкала ў эфіры тэлеканала "Дождж".
Сям'я і выбары
Нагадаем, што Валерый Цапкала раней заявіў пра намер прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта, але не быў зарэгістраваны кандыдатам. Напрыканцы ліпеня ён паведаміў аб магчымым затрыманні і з двума дзецьмі пакінуў Беларусь. Экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій з'ехаў у Маскву, затым адправіўся ў Кіеў, а адтуль - у Варшаву.
Яго жонка Вераніка Цапкала засталася ў Беларусі і прымала актыўны ўдзел у выбарчай гонцы кандыдата Святланы Ціханоўскай. За дзень да выбараў яна таксама пакінула краіну.
У Варшаве сужэнцы сустрэліся з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам, з якім абмеркавалі сітуацыю, што склалася ў Беларусі.
Раней экс-кіраўнік ПВТ заяўляў, што перамога Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах зусім відавочная, таму менавіта яна з'яўляецца легітымным кіраўніком дзяржавы ў дадзены момант і павінна стаць "пераходным прэзідэнтам" да правядзення новых выбараў.
Ад'езд Ціханоўскай
Святлана Ціханоўскай, якая, па дадзеных ЦВК, заняла другое месца на выбарах прэзідэнта Беларусі, таксама пакінула краіны ўначы 10 жніўня. У аб'яднаным штабе кандыдата паведамілі, што яе вывезлі беларускія ўлады.
З таго моманту экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі знаходзіцца ў Вільнюсе, за гэты час яна паспела запісаць некалькі відэа-зваротаў да беларусаў.
Выбары ў Беларусі
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, перамогу на выбарах у першым туры атрымаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ціханоўская заявіла, што не прызнае вынікі, паколькі агучаныя аб'яднаным штабам звесткі аб выніках галасавання на асобных участках казалі пра адваротнае - там Ціханоўская набірала істотна больш за 50%. Кандыдат падала скаргу ў ЦВК.
Прадстаўнікі апазіцыі стварылі Каардынацыйны савет. Яго прадстаўнікі заявілі, што асноўная мэта Савета - арганізацыя працэсу перадачы ўлады і забеспячэнне згоды ў грамадстве. Прэзідэнт Беларусі назваў працу Савета спробай захопу ўлады і заявіў, што існуе дастаткова мер, "каб астудзіць некаторыя гарачыя галовы".
Незадаволеныя агучанымі вынікамі людзі з вечара 9 жніўня штодня выходзяць на вуліцы. Да 13 жніўня акцыі жорстка падаўляліся сілавікамі, пазней сілавыя метады ўздзеяння выкарыстоўваць перасталі.