Кухня нашых продкаў: гатуем па цётчыных рэцэптах

© Sputnik Альфрэд МікусКупалле ў Глубокскім раёне
Купалле ў Глубокскім раёне - Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, хто такая "цётка" ў беларускай народнай традыцыі і дзеліцца смачнымі рэцэптамі.
У беларускай міфалогіі ёсць прыгожы жаночы вобраз багіні лета, якую беларусы некаторых губерній паважліва называлі Цёця. У народзе яе ўяўлялі вельмі прывабнай, поўнай і мажнай жанчынай. Гэткі эталон вясковай прыгажуні. Яе галаву ўпрыгожвалі спелыя каласы, а ў руках яна трымала спелыя плады. Як сапраўдная гаспадыня лета яна абыходзіла пожні і гароды, спрыяла жанчынам у хатніх клопатах па захаванню ўраджаю.
Рагоз - Sputnik Беларусь
Народная аптэка: як беларусы выкарыстоўвалі рагоз
"Цёцяй" або "цёткай" у нашых продкаў малодшыя называлі ўсіх жанчын акрамя старых. Таксама "цёткай" называлі матчыну або бацькаву сястру, што абазначала роднасць па бакавой лініі. Звычайна зносіны пляменнікаў з цёткай вылучаліся павагай, цеплынёй і ўзаемадапамогай. Часта пры страце бацькоў родная цётка, зносіны з якой былі больш трывалыя, брала на выхаванне пляменнікаў.
Нароўне з маці і бабуляй добрая цётухна з ахвотай  дзялілася з пляменніцамі сваім гаспадарчым і кулінарным вопытам.
Каб захаваць ураджай, які вырас сёлета, можна скарыстацца добрымі рэцэптамі, якія пакінулі нашы бабулі і назваць іх у гонар багіні плоднасці і ўрадлівасці "Цёціны рэцэпты".
Да вашай увагі некалькі рэцэптаў з Першай беларускай кулінарнарнай кнігі "Літоўская кухарка" Вінцэнты Завадскай. У раздзеле "Марынаваныя салаты і розныя лекавыя рэцэпты" не падаецца дакладная колькасць прадуктаў, таму гатуючы ўпершыню, варта ўзяць невялікую колькасць прадуктаў. Упэўнена, што ўзнагародай будзе адроджаны смак нашай старадаўняй кухні.
Шампіньёны марынаваныя
Маленькія акруглыя шампіньёны пачысціць, выцерці. Закіпяціць у падсоленай вадзе і адцыдзіць на сіце. Выкласці ў слоік, пасыпаючы англійскім і простым перцам, лаўровым лістам і соллю, заліць пракіпячоным і астуджаным воцатам, наверх уліць сталовую лыжку аліўкавага алею, абвязаць і паставіць у халодным месцы.
Фасоля марынаваная
Струкі маладой спаржавай фасолі ачысціць ад пладаножак і валокнаў, праварыць у кіпені і адцыдзіць на сіце. На дно слоіка пакласці лаўровы ліст, перац, гваздзіку, на гэта пакласці слой фасолі, зноў перасыпаць прыправамі і рабіць так, пакуль слоік не напоўніцца, сочачы, каб зверху былі прыправы. Заліць гэта правараным з соллю і астуджаным моцным воцатам, закаркаваць звычайнай крышкай і паставіць на холад.
Слівы на салату
Інгрыдыенты:
  • 2 кг сліў
  • 1,5 л воцату
  • 600 г цукру
  • 2-3 палачкі карыцы
  • 7-10 гваздзік
Як гатаваць:
Спелыя сінія слівы працерці, накалоць іголкай і пакласці ў шкляны або гліняны посуд. Закіпяціць воцат з цукрам і груба патоўчанымі спецыямі, зняць шум, а калі крыху астыне, заліць ім слівы на ноч. Назаўтра зліць сіроп, закіпяціць пару разоў і гарачым заліць слівы. Праз колькі дзён зноў пераварыць сіроп, слівы пакласці ў слоік, заліць астуджаным сіропам, закаркаваць і паставіць у сухім халодным месцы. Праз пару тыдняў трэба паглядзець ці не стаў сіроп вадкім. Калі стаў - зліць яго, дасыпаць трохі дробнага цукру, праварыць і астуджаным заліць слівы.
Грушы на салату
Любыя цвёрдыя, не пераспелыя грушы абабраць, заліць крынічнай вадой, адварыць і абліць на сіце халоднай вадой. Закіпяціць 1 л моцнага воцату з 250 г цукру, карыцай і гваздзікай, укласці ў гэты сіроп грушы, праварыць, каб колькі разоў перавярнуліся, выліць у фаянсавую ёмістасць, а калі астынуць, пакласці ў слоік і паставіць у сухім халодным месцы.
Вішні на салату
Чыстыя сухія ягады без хвосцікаў пакласці ў слоік; узяць віннага воцату, усыпаць столькі цукру, каб быў густы сіроп, дадаць некалькі зярнятак гваздзікі і цэлых зярнятак духмянага перцу, усё добра праварыць, астудзіць і заліць гэтым сіропам вішні. Зрабіць столькі сіропу, каб вішні былі ім пакрытыя.
Гарчыца французская
Інгрыдыенты:
  • 2 цыбуліны
  • 4 лаўровых ліста
  • 1 галоўка часнаку
  • 1,5 шклянкі віннага воцату
  • 50 г шэрай гарчыцы
  • 50 г жоўтай гарчыцы
  • 100 г цукру
Як гатаваць:
Цыбулю, часнок, сцёртыя ў парашок і прасеяныя лаўровыя лісты заліць воцатам, шчыльна накрыць і гатаваць 30 хвілін. Працадзіць і заварыць гэтай вадкасцю насенне гарчыцы. Змяшаць і расціраць драўлянай лапаткай на малым агні, пакуль маса не загусцее і не пабялее.
Уліць да гэтага густы цукровы сіроп, вымешаць, астудзіць. Раскласці па слоічках, добра закаркаваць і захоўваць у сухім халодным месцы.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі