Латушка праходзіць сведкам па справе аб стварэнні Каардынацыйнага савета

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкЧлен Каардынацыйнага савета апазіцыі П. Латушка выкліканы на допыт у СК Беларусі
Член Каардынацыйнага савета апазіцыі П. Латушка выкліканы на допыт у СК Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Допыт члена прэзідыума Каардынацыйнага савета Паўла Латушкі доўжыўся на працягу трох з паловай гадзін.

Председатель Конституционного суда Петр Миклашевич - Sputnik Беларусь
Міклашэвіч: стварэнне Каардынацыйнага савета не з'яўляецца канстытуцыйным
МІНСК, 25 жні - Sputnik. Член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка быў дапытаны ў Следчым камітэце ў якасці сведкі, пра гэта ён паведаміў сёння журналістам.

Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета. Пракуроры лічаць, што дзейнасць гэтага органа накіравана на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Расследаваннем гэтай справы займаецца Следчы камітэт.

Сёння ў СК для дачы паказанняў выклікалі аднаго з членаў савета Паўла Латушкі.

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкЧлен Каардынацыйнага савета апазіцыі П. Латушка выкліканы на допыт у СК Беларусі
Латушка праходзіць сведкам па справе аб стварэнні Каардынацыйнага савета - Sputnik Беларусь
Член Каардынацыйнага савета апазіцыі П. Латушка выкліканы на допыт у СК Беларусі

"Быў дапытаны ў якасці сведкі, допыт праходзіў на працягу трох з паловай гадзін, у мяне ўзятая падпіска аб невыдаванні", - сказаў Латушка, выйшаўшы з Галоўнага следчага ўпраўлення СК Беларусі.

Нагадаем, што раней следчыя дапытвалі яшчэ двух членаў прэзідыума Каардынацыйнага савета - юрыста Максіма Знака і кіраўніка страйкаму МТЗ Сяргея Дылеўскага.

Сёння пачаліся суды над некалькімі членамі савета, аднак па адміністрацыйных артыкулах. Так, Вользе Кавальковай інкрымінуюць "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў".

Стужка навiн
0