Больш за 50 удзельнікаў акцый пратэсту затрымалі ўчора ў Беларусі - МУС

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкМітынг апазіцыі ў Мінску 25 жніўня
Мітынг апазіцыі ў Мінску 25 жніўня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па звестках ведамства, 25 жніўня ў акцыях пратэсту прынялі ўдзел каля 4,8 тысячы грамадзян па ўсёй краіне, у той час як на мерапрыемствы "у падтрымку міру, бяспекі і спакою" прыйшлі больш за 16,7 тысячы чалавек.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. У ходзе акцый пратэсту, што прайшлі па ўсёй Беларусі ў мінулы аўторак, затрымалі больш за 50 чалавек, пра гэта паведамілі ў МУС рэспублікі.

Пад рознымі сцягамі і пад дажджом: два мітынгі ў адзін дзень - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Пад рознымі сцягамі і пад дажджом: два мітынгі ў адзін дзень - відэа

"Усяго па краіне да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях затрыманы 51 чалавек", - назвалі лічбу ў ведамстве.

Паводле інфармацыі МУС, 25 жніўня па ўсёй краіне былі зафіксаваныя "48 ачагоў палітычнай актыўнасці грамадзян". "Колькасць удзельнікаў пратэстных акцый, якія прайшлі ў розных рэгіёнах рэспублікі, не перавысіла за 4 800 грамадзян. Найбольшая колькасць мітынгоўцаў было ў Мінску, Брэсце і Маладзечне", - распавялі ў прэс-службе ведамства.

Удзень у Мінску прайшлі несанкцыянаваныя акцыі пратэсту каля будынку Міністэрства адукацыі, а ўвечары - на плошчы Незалежнасці. "У Гродне каля будынка Кастрычніцкага РАУС сабралася "група падтрымкі" работнікаў ААТ "Гродна Азот". Яе прадстаўнікі былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпушчаныя пасля складання адміністрацыйных пратаколаў", - растлумачылі ў МУС.

Паведамляецца таксама, што ў "мерапрыемствах у падтрымку міру, бяспекі і спакою прынялі ўдзел не менш за 16 750 чалавек". Самая вялікая актыўнасць удзельнікаў акцый "За Беларусь" назіралася ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, у Мінску і Мінскай вобласці.

Стужка навiн
0