Крэмль адмовіўся ацэньваць сітуацыю ў Беларусі

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкВежы Маскоўскага Крамля
Вежы Маскоўскага Крамля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ацэнка тых ці іншых дзеянняў праваахоўных органаў магла б быць успрынята як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, лічаць у Маскве.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. У Крамлі адмовіліся даваць ацэнку падзеям, якія развіваюцца ў Беларусі, бо гэта будзе ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы рэспублікі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Будынак МЗС РФ - Sputnik Беларусь
МЗС: Расія перасцерагае ЗША і ЕС ад умяшальніцтва ў справы Беларусі

"У дадзеным выпадку даваць нейкія ацэнкі таго, што адбываецца ці даваць ацэнкі тых ці іншых дзеянняў праваахоўных органаў, якія выконваюць функцыю па забеспячэнні правапарадку, азначала б умешвацца ва ўнутраныя справы нашай суседняй, саюзнай Беларусі. Мы гэтага рабіць не будзем", - сказаў Пяскоў.

Выбары ў Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па дадзеных, агучаных ЦВК, Лукашэнка перамог на выбарах, яго падтрымалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Саперніца Лукашэнкі - экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская - заявіла Еўрапарламенту, што ў краіне ідуць мірныя пратэсты, якія не маюць ні прарасійскай, ні антырасійскай накіраванасці.

Пасля выбараў прэзідэнта ў Беларусі пачаліся пратэстныя акцыі, удзельнікі якіх патрабавалі першапачаткова сумленных выбараў, а затым, пасля жорсткага падаўлення першых мітынгаў, яшчэ і спынення гвалту. Адначасова ў апошнія дні ў Беларусі сталі праводзіць і мерапрыемствы ў падтрымку дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

У сераду таксама стала вядома, што пад эгідай Генеральнай пракуратуры Беларусі створана міжведамасная камісія, якая зоймецца праверкай па заявах грамадзян аб прымяненні фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў у ходзе масавых мерапрыемстваў.

Стужка навiн
0