Эстонія ўводзіць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкГарады свету. Талін
Гарады свету. Талін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нядаўна пра санкцыі заявілі яшчэ дзве балтыйскія рэспублікі - Літва і Латвія, перагледзець раней агучаныя меры маюць намер і кіраўнікі МЗС ЕС.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Забарона на ўезд у Эстонію будзе ўведзена для шэрагу грамадзян Беларусі, як мяркуецца адказных за "фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта" краіны, а таксама за гвалт і парушэнне правоў чалавека, якія мелі месца ў паслявыбарныя дні.

Від на Вільнюс - Sputnik Беларусь
МЗС Літвы ўнесла ў санкцыйны спіс 118 грамадзян Беларусі

Пастанова аб увядзенні кропкавых санкцый была прадстаўлена кіраўніком МЗС Эстоніі і прынята ў чацвер на пасяджэнні ўрада, такая інфармацыя размешчана на сайце эстонскага ўрада.

Паведамляецца, што забарона на ўезд у Эстонію можа закрануць асоб, у дачыненні да якіх ёсць падставы меркаваць, што яны адказваюць за фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта Беларусі, а таксама звязаны з гэтым гвалт і парушэнне правоў чалавека, што яны маглі спрыяць гэтаму.
"Мэта уведзеных Эстоніяй фокусных санкцый - асудзіць фальсіфікацыю вынікаў выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў і забяспечыць, каб адказныя за гэта асобы не маглі ўехаць у Эстонію", - сказаў прэм'ер-міністр Юры Ратас.

У паведамленні прэс-службы ўрада таксама ўтрымліваецца напамін, што Эстонія не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня, паколькі, на думку ўладаў рэспублікі, выбары не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі.

Санкцыі ўводзяцца скаардынавана з Латвіяй і Літвой. Да ўвядзення санкцый зараз рыхтуецца і Еўрапейскі саюз.

Спіс канкрэтных асоб сваім загадам зацвердзіць эстонскі міністр замежных спраў. Хто менавіта трапіў у спіс, і колькі прозвішчаў ён уключае, ў паведамленні прэс-службы ўрада не ўдакладняецца.

Раней міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей звярнуўся да калег з краін ЕС, і прызнаў, што ў Беларусі ўзнікла складаная сітуацыя. Ён заявіў, што Еўропа павінна даць рэспубліцы магчымасць прайсці яе без спроб прымусу або выкарыстання палітычных або фінансавых рычагоў. Заявы аб магчымым увядзенні санкцый, па словах Макея, нанясуць шкоду самой Еўропе. Ён нагадаў, што для Беларусі гэта ўжо не першыя санкцыі з боку Еўрасаюза, і краіна пройдзе іх гэтак жа, як і папярэднія.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0