Калеснікава не стала сведчыць супраць сябе ў СК

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOМарыя Калеснікава
Марыя Калеснікава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней у рамках крымінальнай справы па факце стварэння Каардынацыйнага савета на допыт у якасці сведкі ў СК прыходзілі экс-дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка і Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Член прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыя Калеснікава ў чацвер наведала Следчы камітэт. Яе выклікалі для дачы паказанняў у рамках крымінальнай справы па факце стварэння Каардынацыйнага савета.

Член Каардынацыйнага савета апазіцыі П.Латушка - Sputnik Беларусь
Латушка паведаміў, што за ім сочаць, не выключае і затрыманне

Раней Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета. Пракуроры лічаць, што дзейнасць гэтага органа накіравана на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Расследаваннем гэтай справы займаецца Следчы камітэт. Следчыя, якія працуюць па гэтай справе, ужо пагутарылі з экс-дырэктарам Купалаўскага тэатра Паўлам Латушкам і Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры Святланай Алексіевіч. Латушка прабыў у СК некалькі гадзін, Алексіевіч - менш за гадзіну, пісьменніца адмовілася сведчыць супраць сябе.

Марыю Калеснікаву, калі яна прыбыла для дачы паказанняў у СК, сустрэлі журналісты і неабыякавыя грамадзяне. Сама Калеснікава прызналася, што ў такім становішчы адчувае сябе ў поўнай бяспецы.

Каардынацыйны савет расце

За суткі колькасць членаў пашыранага складу Каардынацыйнага савета павялічылася амаль у два разы, паведаміла Калеснікава. Зараз ён налічвае дзве тысячы чалавек. Напярэдадні Калеснікава запрасіла ўсіх жадаючых станавіцца членамі пашыранага складу КС.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Ціханоўская выказалася аб падтрымцы Лукашэнкі з боку Расіі

"У мяне цяпер няма дакладных дадзеных, каля дзвюх тысяч. Гэта значыць, што ў два разы павялічыўся склад каардынацыйнага савета", - сказала Калеснікава.

Адказваючы на пытанне аб стратэгіі, Калеснікава сказала, што яна нязменная, і паказала прысутным сэрца - сімвал штаба экс-банкіра Віктара Бабарыкі, які так і не быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты.

Калеснікава правяла ў будынку СК каля двух гадзін. Паводле яе слоў, яна таксама, як і Святлана Алексіевіч, скарысталася правам не сведчыць супраць сябе, і адмовілася адказваць на пытанні следчых. З яе ўзялі падпіску пра неразгалошваньне.На пытанне аб тым, ці здзяйсняўся на яе ціск, Калеснікава сказала, што следчы вёў сябе карэктна.

Стужка навiн
0