Лукашэнка пра курс валют: долар сёння каштуе колькі каштуе

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў фотабанкЗнак долара на табло курса абмену валют
Знак долара на табло курса абмену валют - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што стрымліваць курс рубля, "учапіўшыся рукамі", кіраўніцтва краіны не мае намеру.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Штучна стрымліваць курс рубля ў Беларусі не будуць, пра гэта заявіў у чацвер прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Пуцін пракаментаваў падзеі ў Беларусі

"Мы не дапусцім абвалу нацыянальнай валюты. Калі народ хоча купіць долар - калі ласка, ён сёння каштуе колькі каштуе. У нас плаваючы курс: попыт вялікі - значыць, даражэй будзе гэты долар ці еўра, попыт менш - значыць, будзе танней каштаваць. Мы, учапіўшыся рукамі, не стрымліваем курс рубля", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, фінансавы рынак Беларусі нащмысна спрабуюць абваліць. "Цяпер ужо ў адкрытую нашы ўнутраныя нягоднікі заклікаюць дэстабілізаваць фінансавы рынак. Некаторыя людзі ж гэтаму паддаюцца - валюту з банкаў забраць і гэтак далей", - растлумачыў ён.

Катастрофы няма

Прэзідэнт адзначыў, што ў рэспубліцы яшчэ не пачалі па-сапраўднаму выкарыстоўваць золатавалютныя рэзервы. "Малайцы ў Нацыянальным банку, урадзе. Як адчуваў: тры месяцы таму паставіў задачу ўсе золатавалютныя рэзервы вярнуць у краіну, асабліва залаты запас. У нас да грама золата вернута ў краіну", - заявіў Лукашэнка.

Ён лічыць, што ніякай трагедыі ў адсутнасці валюты ў абменных пунктах няма - гэта следства павышанага попыту.

"Таму няма такой катастрофы. Так, у нейкіх абменніках калісьці можа не хапаць наяўных грошай. Але гэта заўсёды бывае, калі падвышаны попыт. Я даручыў Нацыянальнаму банку, каб мы маглі пазбегнуць падобнай сітуацыі. Людзі хочуць забраць свае грошы ці валюту - калі ласка, бярыце. У нас абсалютна дастаткова рэзерваў, каб на прымальным узроўні стрымаць прымальны для нас курс", - запэўніў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, ажыятаж вакол абмену валют на руку злачынцам. Прэзідэнт прызнаўся, што яму дакладаюць пра рабаванні людзей, якія абменьвалі грошы. "Я думаю, нашаму насельніцтву трэба сур'ёзна падумаць над гэтым", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Перамовы з РФ аб рэфінансаванні доўгу

Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Ціханоўская выказалася аб падтрымцы Лукашэнкі з боку Расіі
Кіраўнік Беларусі таксама паведаміў, што Мінск плануе правесці перамовы з Расіяй адносна рэфінансавання 1 мільярда долараў доўгу. "Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, і сёння наш прэм'ер-міністр правядзе перамовы з Міхаілам Мішусціным з нагоды рэфінансавання", - распавёў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб рэфінансаванні часткі доўгу перад РФ. "Гэта значыць мы ў сябе гэты мільярд долараў, дамовіўшыся з Расіяй, пакінем. І гэта будзе добрае падмацаванне нашай нацыянальнай валюты", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, валюта ў краіну паступіць яшчэ і за кошт экспарту. У прыватнасці, у Расію і Кітай.

"Мы перажылі гэтыя выбары, мы перажылі заклікі да забастовак (не ўдалося людзей падняць). Мы перажылі бліцкрыг на вуліцах, калі яны 9-10-га хацелі задушыць краіну. Мы гэта ўсё перажылі. Перажывём і гэта", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі