МІНСК, 29 жні - Sputnik. Крэмль зыходзіць з таго, што выбары ў Беларусі адбыліся, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"Мы зыходзім з таго, што выбары адбыліся", - сказаў расійскі лідар.
Анонс інтэрв'ю прэзідэнта РФ тэлеканал "Расія 1" паказаў у ноч на суботу.
Першая частка інтэрв'ю Уладзіміра Пуціна выйшла ў эфір у чацвер 27 жніўня. У ёй у прыватнасьці Пуцін сказаў, што Расіі неабыякава тое, што адбываецца ў суседняй і самай блізкай ва ўсіх сэнсах краіне, але гэта, перш за ўсё, справа беларускага народа.
Крэмль зыходзіць з таго, што ўсім удзельнікам гэтага працэсу хопіць здаровага сэнсу спакойна і без крайнасцяў знайсці выхад, дадаў Пуцін.
"Вядома, калі людзі выйшлі на вуліцы, усе павінны з гэтым лічыцца, чуць гэта, рэагаваць. Дарэчы кажучы, прэзідэнт Беларусі і сказаў, што ён гатовы разгледзець магчымасць правядзення канстытуцыйнай рэформы, прыняцця новай Канстытуцыі, правядзення новых выбараў і парламента, і прэзідэнцкіх выбараў на аснове гэтай Канстытуцыі. Але за рамкі дзеючай Канстытуцыі нельга выходзіць", - падкрэсліў Пуцін.
Чытайце таксама:
- Крэмль: Пуцін зыходзіць з таго, што Мінску не спатрэбіцца сілавы рэзерв
- Ціханоўская выказалася аб падтрымцы Лукашэнкі з боку Расіі
- МЗС Украіны назвала недапушчальным знешняе ўмяшальніцтва ў справы Беларусі