МІНСК, 31 жні - Sputnik. На пасаду часова выконваючага абавязкі рэктара БДУКМ прызначаная першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, пра гэта Sputnik распавялі ў прыёмнай універсітэта.
У снежні 2017 г. універсітэт культуры ўзначаліла Аліна Корбут. Напярэдадні стала вядома пра яе звальненне па ініцыятыве наймальніка - Міністэрства культуры.
"Часова выконваць абавязкі рэктара універсітэта культуры будзе Наталля Карчэўская. Сёння яе прадставілі калектыву", - паведамілі Sputnik ў прыёмнай БДУКМ.
Наталля Карчэўская нарадзілася ў Мінску. У 1994-м з адзнакай скончыла БДУКМ, пасля чаго засталася працаваць там выкладчыкам. Была першым прарэктарам універсітэта. Два гады таму яе прызначылі на пасаду першага намесніка міністра культуры.
Што з'яўляецца прычынай звальнення Корбут, у дадзены момант Sputnik высветліць не ўдалося.
Адзначым, што да гэтага былі звольненыя дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы Павел Латушка і дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак. Абодва выказваліся супраць гвалту сілавікоў на акцыях пратэсту, якія праходзілі адразу пасля выбараў прэзідэнта Беларусі.