Лукашэнка абвінаваціў у пратэстах у Беларусі Польшчу, Чэхію, Украіну і Літву

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці
Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт падзякаваў расійскаму боку, без падтрымкі якога Беларусі, паводле яго слоў, было б няпроста.

МІНСК, 3 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў у падзеях у рэспубліцы Польшчу, Чэхію, Літву і Украіну, паведамляе БелТА.

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Лаўроў: дзейнасць па дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі вядзецца з Украіны

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў краіне адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і працягваюцца да гэтага часу. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова заяўляў, што кіруюць актывістамі з-за мяжы.

"Яно (ўмяшальніцтва - Sputnik) адбываецца з Польшчы, Чэхіі, Літвы і Украіны, што нас больш за ўсё насцярожвае. Вы ўчора чулі заяву міністра замежных спраў Расіі Лаўрова, які ўжо ў адкрытую (ён увогуле чалавек вельмі стрыманы ў гэтых адносінах, асцярожны) заявіў, што адбываецца на мяжы", - заявіў Лукашэнка ў чацвер, узгадняючы назначэнні новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў у некалькіх раёнах Гомельскай вобласці.

Паводле яго слоў, Беларусь рэагуе "на любыя негатыўныя рухі" ў свой адрас. "Для нас самае важнае - не дапусціць распальвання ў Мінску нейкага пажару. Таму што так бывае заўсёды: пачынаецца са сталіцы і перакідаецца на ўсю краіну", - дадаў ён.

Савет Літве

Беларускі лідэр адзначыў, што ў Літвы, якая крытыкуе Беларусь, у самой хапае праблем.

"Я ўжо сказаў: у вас было каля чатырох мільёнаў чалавек ці нават больш у савецкія часы. Чаму ў такой прасунутай, рэфармаванай краіне, як Літва, не засталося людзей? Па-мойму, там куча праблем, якія трэба вырашаць. І не трэба займацца праблемамі суседзяў, якія да цябе па-добраму ставіліся і яшчэ ў нейкай ступені кармілі і кормяць, працуючы ў партах і гэтак далей", - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама закрануў і тэму адносін з Польшчай, якая, паводле слоў Лукашэнкі, чакае, калі Гродзенская вобласць адыдзе ёй. "Вядома, мы ніколі не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне вывешваюць польскія сьцягі на балконах і ўжо ў адкрытую заяўляюць: пры распадзе Беларусі Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы. Ды нікуды яна не адыдзе. Ніхто не дазволіць разваліць Беларусь, і ў нас для гэтага метадаў і мер дастаткова", - сказаў Лукашэнка.

У краіне павінен быць парадак

Пры гэтым беларускі лідэр упэўнены, што ў краіне так не можа адбыцца, бо ў людзей ёсць праца і магчымасць зарабляць. Ён звярнуў увагу, што "моладзь заўсёды была актыўнай, любіць пахадзіць, пабузіць", але закон, падкрэсліў Лукашэнка, павінен выконвацца.

Студенческие протесты в Минске длились больше пяти часов - видео - Sputnik Беларусь
Відэа
Студэнцкія пратэсты ў Мінску доўжыліся больш за пяць гадзін – відэа

"Асабліва студэнтаў. Ну чаго не хапае студэнтам? Мы захоўвалі колькасць бюджэтнікаў, што была ў савецкія часы. Хацелі абмежавацца (дапусцім, на пяцідзесяці тысячах бюджэтнікаў, і ўсё), але тых, хто жадае атрымаць вышэйшую адукацыю, было значна больш", - распавёў Лукашэнка.

"Мы далі адтэрміноўку ад арміі - калі ласка, вучыцеся. Не хочаш вучыцца - ідзі ў армію, уладкоўвайся на працу, калі адслужыў. Але парадак у краіне павінен быць", - працягнуў ён.

Ніякай мяккацеласці няма

Па словах кіраўніка дзяржавы, Беларусь апынулася сам-насам са знешняй агрэсіяй. Разам з тым ён падзякаваў расійскаму боку за падтрымку. "Памылак нельга дапусціць. Але вы павінны выдатна разумець: ёсць чырвоная рыса, нікому не дазволена яе пераходзіць. Калі гэта здарыцца, натуральна, мы будзем рэагаваць па ўсёй строгасці нашага закона. Таму прашу вас, давядзіце гэта да людзей. Няхай яны мяне занадта ня асуджаюць за нейкую мяккацеласць. Ніякай мяккацеласць тут няма. Краіна працуе, хоць шмат каму б хацелася (асабліва нашым суседзям), каб мы палі", - заявіў Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што ўсе органы ўлады - ад сельскіх Саветаў дэпутатаў да вышэйшага кіраўніцтва краіны - зараз павінны спакойна працаваць і займацца сваімі задачамі. А калі, як заявіў Лукашэнка, "некаму не сядзіцца, я толькі што сказаў: на гэта ёсць выразныя прапісаныя правілы ў выглядзе закона".

"Таму я вас пераканаўча прашу: не бярыце пад увагу гэтых рэчаў, займайцеся гаспадаркай, людзьмі. Яны зразумеюць нас. Гэтая пена сыдзе, рознага роду Telegram-каналы, праз якія кіруюць нашым натоўпам у Мінску, - гэта ўсё пройдзе. Проста трэба мець вытрымку, сябе ў руках і не дапусціць, каб гэта чырвоная рыса была перасечаная", - сказаў на заканчэнне ён.

Стужка навiн
0