ЕС не будзе ўводзіць санкцыі супраць Лукашэнкі – Die Welt

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкСцягі дзяржаў - членаў ЕС у будынку Еўрапейскага Савета ў Брусэлі
Сцягі дзяржаў - членаў ЕС у будынку Еўрапейскага Савета ў Брусэлі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза ў Берліне ў канцы жніўня Барэль анансаваў стварэнне санкцыйнага спісу па Беларусі на працягу бліжэйшых дзён.

МІНСК, 4 вер - Sputnik. У санкцыйны спіс ЕС у адносінах да дзярждзеячоў і чыноўнікаў Беларусі не будзе ўключаны Аляксандр Лукашэнка, паведамляе нямецкае выданне Die Welt са спасылкай на свае крыніцы.

Знак на мяжы з Літвой - Sputnik Беларусь
Краіны Балтыі забаранілі ўезд Аляксандру Лукашэнку і шэрагу чыноўнікаў

"Паводле інфармацыі Welt, Лукашэнка не з'явіцца ў санкцыйным спісе ЕС. За гэта выступіла перш за ўсё Германія, падтрыманая Францыяй і Італіяй", - піша выданне.

Берлін і Парыж матывавалі сваё рашэнне тым, што трэба "захаваць адкрытымі каналы для дыялогу", сцвярджае газета. Пры гэтым частка дзяржаў - членаў Еўрасаюза, у тым ліку Польшча і краіны Балтыкі, не пагадзіліся з такім падыходам і запатрабавалі, каб імя Лукашэнкі было ўнесена ў санкцыйны спіс.

Па дадзеных выдання, афіцыйны спіс будзе апублікаваны на наступным тыдні ці праз тыдзень.

Еўрапейскі саюз заявіў аб намеры ўвесці санкцыі ў дачыненні да службовых асобаў Беларусі, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў і парушэнняў правоў чалавека ў краіне, 14 жніўня на анлайн-сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз.

Па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза ў Берліне 28 жніўня вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль заявіў, што санкцыйных спіс па Беларусі будзе гатовы на працягу бліжэйшых дзён і што ў яго ўключаць высокапастаўленых чыноўнікаў. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей адрэагаваў на рашэнне ЕС заявай, у якой нагадаў, што для Беларусі гэта будуць ужо не першыя санкцыі з боку Еўрасаюза і краіна пройдзе іх гэтак жа, як і папярэднія.

Стужка навiн
0