Украіна заклікала Беларусь перастаць ствараць напружанне на мяжы

© Sputnik / Мария АмелинаХасіды-пілігрымы на беларуска-ўкраінскай мяжы
Хасіды-пілігрымы на беларуска-ўкраінскай мяжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час на нейтральным участку беларуска-ўкраінскай мяжы знаходзяцца паломнікі-хасіды з Ізраіля, якія хочуць трапіць ва ўкраінскі горад Умань для святкавання яўрэйскага Новага года.

МІНСК, 16 вер - Sputnik. Кожная дзяржава падчас пандэміі павінна праводзіць празрыстую і адказную палітыку, накіраваную на спыненне распаўсюджвання COVID-19, і ўстрымацца ад правакавання негатыўных варыянтаў развіцця эпідэмічнай сітуацыі ў суседніх краінах, заявілі ў офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Будынак Міністэрства замежных спраў Украіны ў Кіеве, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
МЗС Украіны: адносіны паміж Кіевам і Мінскам ужо не будуць ранейшымі

У цяперашні час каля дзвюх тысяч паломнікаў-хасідаў знаходзяцца на мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай. Большасць з іх прыбыла з Ізраіля, маючы намер адзначыць рэлігійнае свята ва ўкраінскім горадзе Умань. Яны даверыліся непацверджанай інфармацыі аб магчымасці перасекчы беларуска-ўкраінскую мяжу.

"Улады Беларусі некаторымі сваімі непрадуманымі заявамі наўмысна або ненаўмысна падаграваюць гэтыя чуткі", - лічаць у офісе ўкраінскага лідара.

Раней Украіна была вымушаная прыняць рашэнне аб закрыцці дзяржаўнай мяжы для замежнікаў з-за істотнага пагаршэння сітуацыі з распаўсюджаннем каронавіруса. Цяпер там дзейнічаюць каранцінныя абмежаванні, што робіць немагчымым правядзенне масавых мерапрыемстваў, у прыватнасці, рэлігійнага характару.

"Увесну мы вымушаныя былі абмяжоўваць ўдзел людзей у святкаванні Вялікадня, зараз тлумачым, што і масавае святкаванне Рош ха-Шана з удзелам тысяч пілігрымаў у горадзе Умань Чаркаскай вобласці Украіны, на жаль, немагчыма", - растлумачылі ўкраінскія ўлады.

У сувязі з гэтым у офісе прэзідэнта Украіны выступілі з заклікам да беларускіх уладаў "спыніць стварэнне дадатковага напружання на мяжы з нашай дзяржавай і не распаўсюджваць ілжывыя абнадзейлівыя заявы для пілігрымаў, якія могуць стварыць у іх адчуванне, што мяжа Украіны ўсё ж можа быць адкрыта для замежнікаў".

Стужка навiн
0