Кухня нашых продкаў: вучымся выбіраць і гатаваць гарбуз

© Sputnik / Тамара ЗенинаГарбузы
Гарбузы - Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, чаму бутэлька з гарбузовым алеем у даўніну каштавала як залаты пярсцёнак і вучыць гатаваць пірог, бліны і аладкі.
Восеньскі каляндар імкліва гартае старонкі дзён і вось ужо час спажываць і нарыхтоўваць  багаты ўраджай разнастайнай агародніны. Вандруючы па Беларусі ў верасні, не магчыма не заўважыць на вясковых агародах жоўтыя гарбузы. Асабліва шмат іх вырошчваюць на поўдні краіны, дзе мяккі клімат спрыяе росту гэтай ураджайнай цеплалюбівай культуры.
Беларускія кавуны - Sputnik Беларусь
Фота
Наш адказ Хэлоўіну: фотападборка беларускіх кавуноў
Спелыя гарбузы пачынаюць прыбіраць з поля, каб паспець зрабіць гэта да маразоў. Гаспадары ўхвальна аглядаюць гэты скарб і сочаць за надвор’ем, каб не прапусціць першыя прымаразкі, якія маглі б пашкодзіць гародніну. У сухіх, добра праветрываемых памяшканнях гарбузы могуць захоўвацца да новага ўраджаю. Гэта акалічнасць робіць гарбузы, поўныя каштоўных вітамінаў і мікраэлементаў, незаменнымі ў сістэме харчавання не толькі людзей, але і хатніх жывёл.
У народзе гарбузы заўсёды атаясамліваліся з пачуццём сытасці і здароўя. Можа таму з нейкай асаблівай умільнасцю гарбуз параўноўваюць дагледжанымі, сытымі дзецьмі: "Адзін радзіўся Юзік, і той — як гарбузік ", "Вырасці, бы гарбуз на агародзе". Каб хата поўнілася здаровымі, "кругленькімі" дзеткамі маладым на вяселлі зычылі: "Дару гузікі, каб дзеці былі, як гарбузікі". Пра нешта круглае і вялікае ў народзе казалі— круглае, як гарбуз: свіння, як гарбуз, картопля, як гарбуз, жывот, галава як гарбуз і іншае. Пра чалавека з вялікім жыватом і шырокім тварам насмешліва заўважалі: "Жывот, як гарбуз, а морда, як рэшата".

Як правільна выбраць гарбуз   

Пра выбары гарбуза варта арыентавацца на форму, памер, колер звонку і колер мякаці, вагу, смак. Калі патрэбны семкі, то выбіраюць вялікі і круглы гарбуз ярка аранжавага колеру. Такія гарбузы лічыцца кармавымі. Для выкарыстання ў кулінарыі выбіраюць доўгія і яркія плады, ў якіх мала насення, а мякаць больш далікатнаяі салодкая. Галоўнае гарбуз павінен быць пругкім і цяжкім. Калі гарбуз не выспеў ён будзе без смаку, а мякаць пераспелага будзе валакністай. Хвосцік спелага гарбуза цёмны і сухі.
© PixabayТыква
Тыква - Sputnik Беларусь
Тыква
Добры гарбуз павінен быць ярка аранжавага колеру
Чым гарбуз меньшы, тым ён саладзейшы і менш валакністы, таму лепш купляць гарбуз ад трох да пяці кілаграмаў.         
Мякаць павінна быць пругкая, плотная, мясістая, ярка аранжавага колеру з далікатным і салодкім смакам. Самы смачны гарбуз – малады. У такога скурку можна не абразаць. Каб праверыць "узрост" гарбуза дастаткова падрапаць паверхню гарбуза пазногцем. Калі на скурцы застанецца след, а пад пазногцем не баліць, то гарбуз малады.
Пажадана, каб колер у гарбуза быў раўнамерны, без зялёных плям.
Больш за ўсё мякаці ў мускатным гарбузе. Самы салодкі гарбуз – арэхавы, ён падобны да вялікай ігрушы.

Як выкарыстоўваць гарбуз

Гарбузы выкарыстоўваюць не толькі для прыгатавання смачных страў.  Са старажытнасці вядома, што сокам, семкамі, мякаццю гарбуза і асабліва алеем можна эфектыўна лячыцца.
Гарбузовы алей лічыцца самым дарагім сярод іншых алеяў у свеце. Гэта абумоўлена яго каштоўным складам і чароўным уздзеяннем на арганізм чалавека пры яго рэгулярным ужыванні у ежу.  У Сярэднявеччы маленькая бутэлечка алею каштавала як залаты пярсцёнак. У Еўропе яго называлі "чорным золатам" з-за цёмна-карычневага або цёмна-зялёнага колеру.
Захоўваць і набываць такі алей варта толькі ў бутэльках з цёмнага шкла, а падчас выкарыстання яго трэба трымаць у халадзільніку не больш за месяц.
На гарбузовым алеі нельга смажыць. Яго выкарыстоўваюць толькі для запраўкі страў.
У народзе лічаць, што той, хто рэгулярна ўжывае ў ежу гарбуз, доўгі час захоўвае маладосць, здароўе, актыўнасць і даўгалецце. Стравы з гарбуза паляпшаюць абмен рэчываў, умацоўваюць імунітэт, лечаць хваробы сэрца і сасудаў, хваробы страўніка, нырак і моча-палавой сістэмы. Гарбузом у народнай медыцыне лечаць прастуды, хворыя суставы, варыкоз, цукровы дыябет і іншыя хваробы. Прыгажуні выкарыстоўваюць гарбуз для пахудзення і касметычных працэдур.
Трэба ведаць, што пры ўжыванні сырога гарбуза і сока з яго існуюць пэўныя супрацьпаказанні: гастрыт з паніжанай кіслотнасцю, язва страўніка і дванаццаціперстнай кішкі, цяжкая форма дыябету.

Што прыгатаваць з гарбуза

У беларускай народнай кухні назапашана немала цікавых рэцэптаў страў з гарбуза. Вось некалькі рэцэптаў сабраных у вёсках Капыльскага раёну Мінскай вобласці.
Бліны з гарбуза
Інгрыдыенты:
  • 500-700 г бульбы
  • 500-700 г гарбуза
  • 0,5 чайнай лыжкі соды
  • 1-2 яйкі
  • 50 г манкі
  • 50 г алею
  • Соль па смаку
Як гатаваць:
Нацерці на тарку бульбу і гарбуз, дадаць яйцо, соду, соль і манку, перамяшаць і выпякаць бліны на патэльні.
© Sputnik / Инна ГришукГигантскую тыкву вырастил дачник из Гродно
Гигантскую тыкву вырастил дачник из Гродно - Sputnik Беларусь
Гигантскую тыкву вырастил дачник из Гродно
Вось такія вялізныя гарбузы вырошчваюць на поўдні Беларусі
Аладкі з гарбуза па-Семежаўску
Інгрыдыенты:
  • 500 г гарбуза
  • 2 яйкі
  • 2 ст лыжкі цукру
  • Мука
  • Тлушч 100-150 г
  • Соль па смаку
Як гатаваць:
Гарбуз абабраць і ачысціць ад семак, мякаць старкаваць на бульбяную тарку, у  старкаваную масу дадаць яйкі, соль, муку ў такой колькасці, каб цеста павольна сцякала з лыжкі, і добра перамяшаць. Разагрэць на патэльні тлушч і выпякаць аладкі з абодвух бакоў да ўтварэння залацістай скарынкі. Прыгатаваныя аладкі перакласці ў талерку і пасыпаць цукрам. Ядуць з салодкім малаком або вяршкамі.
© Sputnik / Альфрэд МікусБеларускія кавуны
Беларускія кавуны - Sputnik Беларусь
Беларускія кавуны
Выкарыстоўваюць гарбузы і для стварэння восеньскіх кампазіцый
Гарбузовы пірог па-Лоцвінску
Інгрыдыенты:
  • 4 яйкі
  • 1 шклянка цукру
  • 1 шклянка смятаны
  • 1 шклянка мукі
  • 0,5 чайнай лыжкі соды
  • 2 шклянкі гарбузовай масы
  • 50 г сметанковага масла
  • Соль па смаку
Як гатаваць:
Узбіць яйкі з цукрам, дадаць туды смятану, буйна пацёрты гарбуз, соду, соль па смаку, муку. Перамяшаць і выліць у форму, змазаную маслам. Выпякаць пры тэмпературы 180 градусаў 20-30 хвілін.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі