Наш адказ Хэлоўіну: фотападборка беларускіх кавуноў
Падпісацца
Беларускія кавуны, у адрозненні ад сваіх замежных калег, выглядаюць міла і крыху задзірліва.
Напярэдадні ўвечары вуліцы беларускіх гарадоў былі падобныя да чысцілішча – столькі вядзьмарак і чарцей можна сустрэць толькі на Хэлоўін. Свята прыйшло да нас з-за мяжы: на Беларусі такога звычаю не існавала.
І калі традыцыя апранацца ў нячысцікаў з’яўляецца спрэчнай, то звычай упрыгожваць і размалёўваць кавуны бяскрыўдны і дорыць людзям радасць.
Ніводнае восеньскае беларускае свята не абыходзіцца без кавуноў, якія дзякуючы народным умельцам становяцца казачнымі істотамі, дзядулямі, бабулямі, хатнімі жывёламі і птушкамі.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адрозніваюцца беларускія кавуны ад сваіх замежных калег. Яны зусім не жахлівыя ці жудасныя, а мілыя і нават крышачку задзірлівыя.
Глядзіце таксама:
- Беларускі ленд-арт: саламяныя бабы, замкі і трактары
- Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках
- На ўцёкі ад гарадскога шуму: фотавандроўка па вёсках Брэстчыны
© Sputnik / Альфрэд МікусБеларуская традыцыя ўпрыгожваць кавуны бяскрыўдная і зусім нікога не палохае.
1/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларуская традыцыя ўпрыгожваць кавуны бяскрыўдная і зусім нікога не палохае.
© Sputnik / Альфрэд МікусНават шэранькі ваўчок, якім у дзяцінстве пужалі дзяцей, выглядае мілым і смешным.
2/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Нават шэранькі ваўчок, якім у дзяцінстве пужалі дзяцей, выглядае мілым і смешным.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалі б Меланья Трамп убачыла беларускія кавуны, абавязкова загадала б дызайнерам, якія ўпрыгожваюць Белы дом да свята, змяніць звычайнае афармленне.
3/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Калі б Меланья Трамп убачыла беларускія кавуны, абавязкова загадала б дызайнерам, якія ўпрыгожваюць Белы дом да свята, змяніць звычайнае афармленне.
© Sputnik / Альфрэд МікусБез скульптурных кампазіцый з кавуноў не абыходзіцца ніводнае восеньскае свята на Беларусі.
4/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Без скульптурных кампазіцый з кавуноў не абыходзіцца ніводнае восеньскае свята на Беларусі.
© Sputnik / Альфрэд МікусСамыя папулярныя персанажы народнай творчасці - Дзед і Баба.
5/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Самыя папулярныя персанажы народнай творчасці - Дзед і Баба.
© Sputnik / Альфрэд МікусЦі крыху маладзейшыя Кавун з Кавуніхай.
6/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ці крыху маладзейшыя Кавун з Кавуніхай.
© Sputnik / Альфрэд МікусЁн часцей за ўсё ў капелюшы як гарадскі франт, а яна ў квяцістай хусцінцы ці з карялямі. Асабліва модныя Кавуніхі носяць на галаве шыкоўную прычоску на зайздрасць мясцовым модніцам.
7/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ён часцей за ўсё ў капелюшы як гарадскі франт, а яна ў квяцістай хусцінцы ці з карялямі. Асабліва модныя Кавуніхі носяць на галаве шыкоўную прычоску на зайздрасць мясцовым модніцам.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗдараецца так, што на свяце можна натрапіць на адзінокі кавун.
8/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Здараецца так, што на свяце можна натрапіць на адзінокі кавун.
© Sputnik / Альфрэд МікусАле яго спадарожніца заўсёды дзесцьці паблізу - пільнуе свайго кавалера.
9/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Але яго спадарожніца заўсёды дзесцьці паблізу - пільнуе свайго кавалера.
© Sputnik / Альфрэд МікусДзякуючы фантазіі народных умельцаў, кавуны становяцца казачнымі істотамі, хатнімі жывёламі і птушкамі.
10/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Дзякуючы фантазіі народных умельцаў, кавуны становяцца казачнымі істотамі, хатнімі жывёламі і птушкамі.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ такім выглядзе яны сімвалізуюць дабрабыт, які павінен быць у хаце кожнага руплівага і працавітага гаспадара.
11/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У такім выглядзе яны сімвалізуюць дабрабыт, які павінен быць у хаце кожнага руплівага і працавітага гаспадара.
© Sputnik / Альфрэд МікусЧасам трапляюцца і незвычайныя кампазіцыі, зробленыя на замежны манер.
12/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Часам трапляюцца і незвычайныя кампазіцыі, зробленыя на замежны манер.
© Sputnik / Альфрэд МікусВосень - час збору ўраджаю, менавіта таму гэтая пара такая багатая на кавуны.
13/13
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Восень - час збору ўраджаю, менавіта таму гэтая пара такая багатая на кавуны.