МІНСК, 25 вер - Sputnik. Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча "Дзеці Аліндаркі" будзе апублікаваны на англійскай мове, аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Бахарэвіч падкрэсліў, што "дзеці Аліндаркі" - казка для дарослых, якая чытаецца і сёння.
"Памятаю, якім быў першы імпульс да таго, каб узяцца за працу. Я прачытаў, як недзе ў невялікім райцэнтрыку чыноўніца ад адукацыі параіла бацькам аднаго дзіцяці тэрмінова звярнуцца ды лагапеда, бо, відзіце лі, у рабёнка сільны беларускі акцэнт. Пака не позна, нада лячыць... так пачалася гісторыя пра Лёсю і Леччыка ", - узгадаў аўтар гісторыю стварэння кнігі.
Раман будзе надрукваны ў выдавецтве Scotland Street Press з арыгінальнай беларускай вокладкай мастачкі Кацярыны Дубовік. Дата афіцыйнага выхаду кнігі - 30 верасня 2020 года, першая рэцэнзія ўжо надрукаваная ў "The Scotsman".
Упершыню кніга "Дзеці Аліндаркі" была надрукваная ў 2014 годзе ў выдавецтве "Галіяфы". Яна атрымала прэмію "Кніга году" і заняла трэцяя месца на прэміі імя Ежы Гедройца.
Чытайце таксама:
- Што чытаюць беларусы: самыя папулярныя творы па версіі кнігарняў
- Фотафакт: кніга Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы" трапіла да чытачоў