МІНСК, 1 кас - Sputnik. У Беларусі колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам вырасла на 388 чалавек за апошнія суткі, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя.
За ўвесь час пандэміі дыягназ COVID-19 паставілі 79 019 беларусам. Паправіліся і выпісаныя са шпіталяў 74 777 пацыентаў, памерлі 839. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, ва ўсіх памерлых былі хранічныя захворванні.
За апошнія суткі статыстыка наступная: выпісаныя са шпіталяў 252 чалавекі, шасцёра памерлі.
Напярэдадні мэр Брэста Аляксандр Рагачук паведаміў, што ў шпіталях расце колькасць пацыентаў з пнеўманіяй. У стацыянар паступіла 223 чалавек з такім дыягназам, восем з іх знаходзяцца на апаратах ШВЛ. У горадзе рыхтуюцца перапрафіляваць эндакрыналагічнага аддзяленне для лячэння пацыентаў з COVID-19.