Беларуская сям’я: як продкі ставіліся да сясцёр і якімі правамі іх надзялялі

© Sputnik / Альфрэд МікусЗажынкі ў Жораўцы
Зажынкі ў Жораўцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра абрад пасястрымства і вучыць гатаваць свіное філе ў незвычайным соусе.
Сястрыца, сястрычка, сёстранька, сяструха, сестра, сяструля, сяструхна, сястрэнька - так на Беларусі было прынята звяртацца да сястры. Беларусы вельмі шанавалі роднасць, шматлікія пацверджанні гэтаму можно знайсці ў фальклорных творах. Напрыклад, у народзе казалі: "Сяструлька мая, жыва ты будзеш па самую смерць".
Хто мы адзін аднаму пасля вяселля - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Як па-беларуску называць сваякоў жаніха і нявесты пасля вяселля?
Сямейна-сваяцкія стасункі - арыгінальная духоўная спадчына беларусаў. У іх кожны член сям’і і роду займаў пэўнае месца.  У сістэме роднасці сястры належыла вельмі важнае месца, якое яна займала разам з братам пасля бацькоў.
Сястра мела пэўнае кола абавязкаў і праў у адносінах да іншых членаў сям’і. Яны розніліся ў залежнасці ад узросту як самой сястры, так і  іншых дзяцей, тыпу і складу сям’і і іншых фактараў. Сястра  была незаменнай памочніцай маці, дарадчыцай і апякункай малодшых братоў і сясцёр, якім яна спявала калыханкі, лоўка спавівала, карміла. У выніку страты маці, маладая дзяўчына магла замяніць яе, узяўшы пад сваю апеку малодшых братоў і сясцёр. Па ўспамінах старых людзей, гаспадарка і вялікая сям’я патрабавалі працоўных рук і лёс старэйшай сястры складваўся  такім чынам, што яна часта не магла наведваць школу, саступіўшы гэта права малодшым. Нярэдка бывалі і такія выпадкі, калі дзяўчына не выходзіла замуж, бо трэба было "паставіць на ногі" іншых. Асабліва такое ахвяраванне сваім лёсам было распаўсюджана ў часы ліхалецця.
Тым не менш у старэйшых сясцёр былі і сваі прывілеі. Так, ў параўнанні з малодшымі, яны  мелі прыярытэт адносна замужжа. Згодна з народнай традыцыяй, спачатку аддавалі замуж старэйшую сястру, а потым – па старшынству. Лічылі, што калі парушыць гэты парадак, старэйшая ўвогуле не выйдзе замуж. Цяпер цяжка сабе ўявіць такую сітуацыю, калі, карыстаючыся падтрымкай і заступніцтвам сваіх братоў, сястра  не магла ўзяць шлюб без іх згоды. Але для сям’і з патрыярхальным укладам гэта было нормай. Да ўсяго ж браты звычайна з любоўю ставіліся да сваіх сясцёр.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗажинки в Жоровке 2019
Зажинки в Жоровке 2019 - Sputnik Беларусь
Зажинки в Жоровке 2019
Сёстры вучылі адна адну быць добрымі гаспадынямі
У вясельным абрадзе менавіта брат вядзе сястру на пасад і падае грэбень маладой, каб яна рашчасала перад вянцом валасы. Пры гэтым сястра пытаецца ў брата, што ён дасць ёй у пасаг і чуе ў адказ: "Дам сто злотых яснюсенькіх за сястрыцай малюсенькай. Дам брычку маляваную за сястрыцу гадаваную". Казкі, песні, паданні сведчаць аб цёплых і сардэчных адносінах паміж імі. Так у адной з песень спяваецца, як сястра, выпраўляючы брата ў войска, імкнецца аберагчы яго ад нягод пры дапамозе ўзораў, вышытых на сарочцы. Любая сястрыца "у каўнярочку вышыла жаркае сонейка" каб яму было цёпленька, "у падалочку - дробныя звёзды", каб весела было, "у рукавочку – ясён месячык", каб відно было.
Наяўнасць побач сястры стрымлівала братоў ад грубых і дрэнных учынкаў. Падрастаючы, яна дапамагала парадай брату, як лепей апрануцца, зрабіць прычоску ці больш зграбна выканаць хатнюю справу.
Паміж сёстрамі ў сям’і ўзнікалі асабліва цёплыя адносіны, яны трымаліся на сяброўстве, узаемадапамозе і духоўнай блізкасці. Дзяўчынкі разам гулялі  "ў лялькі", спявалі працуючы ў полі ці седзячы доўгімі зімовымі вечарамі на попрадках, потым хадзілі на вячоркі. Сястра была першая, хто прыходзіў на дапамогу пры выкананні вялікіх аб“ёмаў працы. Улетку на вёсцы часта можна было пачуць: "Калі ў гародзе лебяда, гаспадыні не бяда. А як брыца ды макрыца - памажы ты мне, сястрыца"!

Хто такі сястрычыч і сястрычна

У старажытнай літаратуры  можна сустрэць і цяпер цалкам забытыя  словы сястрычыч  і сястрычна. Сястрычыч — сын сястры, а сястрычна – яе дачка. Зараз мы называем гэта пляменнік і пляменніца.
Пятровіца – 2018 - Sputnik Беларусь
Дзявоцкае лета: што такое "месяц лізун" і як адгадаваць грудзі
У беларусаў існаваў цікавы звычай "пасястрымства" ці "кумлення", калі напярэдадні Сёмухі (Троіцы) дзяўчаты-сяброўкі завівалі на бярозцы вянок і куміліся паміж сабой. Адбывалася гэта так: дзяўчаты, якія збіраліся стаць "сёстрамі", падыходзілі з двух бакоў да бярозкі, цалаваліся праз завіты на ёй вянок і абменьваліся пры гэтым чым-небудзь: стужкамі, нацельнымі крыжыкамі, пацеркамі, платкамі. Пасля гэтага яны называлі адна адну "кумой" , сябравалі і лічыліся сёстрамі. Здаралася, што яны станавіліся сяброўкамі на ўсё жыццё. А калі гэта было не вельмі сур’ёзна, то пры "развіванні бярозкі" (на Троіцу) "сястрыцы" "раскумліваліся", вяртаючы рэчы. Дарэчы сястра - звычайны зварот і да  аднагодкі, не сваячкі, які адпавядае падобнаму звароту мужчын - брат, браток, братулька і гэтак далей.
Сёстры часта дзяліліся лепшымі кулінарнымі рэцэптамі, дапамагалі адна адной стаць добрай гаспадыняй і навучыцца гатаваьц эксклюзіўныя стравы.

Свіное філе з соусам з павідлам

Інгрыдыенты:
  • 2 кг філе
  • 2-3 ст лыжкі цёртых сухароў
  • 1 лыжка масла,
  • 1 лыжка павідла
  • 1 шклянка булёну
  • 2-3 кавалкі цукру
  • Карыца
  • Гваздзіка
  • Скуркі лімона
  • 2-3 ст лыжкі белага віна
Як гатаваць:
Філе нарэзаць кавалкамі, зварыць у салёнай вадзе, крыху астудзіць, абсыпаць цёртай на буйную тарку булкай і запячы да залацістай скарынкі на абмазаным сметанковым маслам блясе. Вялікую лыжку слівавага або вішнёвага павідла, развесці булёнам ці вадой, дадаць пару кавалачкаў цукру, крыху карыцы, гваздзікі і цэдры лімона, пару лыжак соку лімона ці агрэста, закіпяціць і заліць гэтым соусам зарумяненае філе.
Стужка навiн
0