МУС расказала пра колькасць затрыманых на "Маршы пенсіянераў"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПенсіянеры падчас акцыі
Пенсіянеры падчас акцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Чарговая акцыя пратэсту прайшла ў Мінску напярэдадні: гэтым разам на сталічныя вуліцы выйшлі пенсіянеры.

МІНСК, 13 кас - Sputnik. За ўдзел у несанкцыянаваным "Маршы пенсіянераў" і здзяйсненне правапарушэнняў у Мінску 12 кастрычніка было затрымана 186 чалавек, паведамілі ў МУС Беларусі.

Калона пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
"Марш пенсіянераў" прайшоў у Мінску: ёсць затрыманыя

Мерапрыемства пачалося на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёла. Пенсіянеры рушылі па праспекце Незалежнасці да станцыі метро "Акадэмія навук", дзе іх спынілі праваахоўнікі. Для разгону пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі пярцовы балончыкі, піратэхніку, светлашумавыя патроны і слёзатачывы газ.

Падчас маршу былі часова зачыненыя станцыі метро "Плошча Якуба Коласа" і "Акадэмія навук", у горадзе ўтварыліся дзевяцібальныя заторы.

Нагадаем, у нядзелю чарговая акцыя пратэсту завяршылася разгонам мітынгоўцаў. Яны 11 кастрычніка рухаліся некалькімі калонамі, але ім усюды перашкаджалі супрацоўнікі АМАП і людзі без апазнавальных знакаў з дубінкамі. Грамадзянам так і не ўдалося сабрацца ў адну вялікую групу. Месцамі сутычак сталі вуліцы Няміга, Кальварыйская і яшчэ некалькі кропак у цэнтры горада, а таксама раён, які прылягае да станцыі метро Пушкінская.

Акцыі пратэсту працягваюцца ў Беларусі з 9 жніўня, пасля прэзідэнцкіх выбараў, перамогу на якіх, паводле звестак ЦВК, атрымаў Аляксандр Лукашэнка (80,1% галасоў).

Стужка навiн
0