Пракурор: Мінску за час пратэстаў нанесены ўрон на 900 тысяч рублёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСупрацоўнікі МУС на акцыі пратэсту
Супрацоўнікі МУС на акцыі пратэсту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пракурор Алег Лаўрухін распавёў, у колькі ацэньваюцца акты вандалізму ў сталіцы і хто за іх заплаціць.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Пачынаючы з 9 жніўня і да цяперашняга часу бюджэту Мінска і камунальным службам нанесены ўрон на суму каля 900 тысяч рублёў, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ у нядзелю генеральны пракурор сталіцы Алег Лаўрухін.

Партызанскі марш: як прайшла акцыя пратэсту ў Мінску - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
"Партызанскі марш": як прайшла акцыя пратэсту ў Мінску - відэа

Ён заявіў, што пытанне пакрыцця шкоды знаходзіцца на асаблівым кантролі ў органах пракуратуры Мінска.

"Безумоўна, частка гэтай сумы будзе ахоплена у тым ліку і тымі дзеяннямі, якія кваліфікуюцца як крымінальныя злачынствы", - дадаў Лаўрухін.

Паводле яго слоў, інфармацыя пра пашкоджанні альбо апаганенні фасадаў будынкаў, гарадскіх канструкцый і іншых аб'ектаў камунальнай уласнасці на працягу тыдня паступае ад усіх службаў гарвыканкама. У якасці прыкладу пракурор назваў выезды пажарных службаў на дэмантаж недзяржаўнай сімволікі.

"Толькі ад гэтых выездаў гарадскімі органамі МНС выдаткавана каля 27 тысяч рублёў", - рэзюмаваў Лаўрухін.

На гэтую суму, падкрэсліў ён, пракуратура ўнесла 18 прадпісанняў, дзесяць з іх ужо выканана (на 2700 рублёў). Грошы, па словах пракурора, кампенсуюць, як правіла, старшыні таварыстваў уласнікаў, калі такія маюцца. Менавіта яны нясуць адказнасць за парушэнне правілаў архітэктурных рашэнняў фасадаў будынкаў, за што прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

"Калі асоба прызнана вінаватай у здзяйсненні правапарушэння, адпаведна, у нас ёсць падставы спаганяць з яе тыя выдаткі, якія панеслі службы на дэмантаж", - сказаў на заканчэнне Лаўрухін.

Стужка навiн
0