https://bel.sputnik.by/20201025/Adkul-payshla-nazva-mesyatsa-kastrychnk-1045972023.html
Адкуль пайшла назва месяца "кастрычнік"?
Адкуль пайшла назва месяца "кастрычнік"?
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра паходжанне назвы другога восеньскага месяца і вучыць гатаваць стравы, якія сагрэюць душу і цела. 25.10.2020, Sputnik Беларусь
2020-10-25T15:08+0300
2020-10-25T15:08+0300
2022-04-14T15:37+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
навіны
у беларусі
цiкавосткi
беларуская кухня
ларыса мятлеўская
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/15/1045950450_0:60:3000:1756_1920x0_80_0_0_95d1bbb9a86ec934aa06b80858ef0b9c.jpg
Цяпер мала каму вядома, што другі месяц восені ў даўнія часы меў з дзесятак назваў, якія яго характарызавалі. Пазімнік, гразьнік і брудзень, лістапад і жовцень, акцябр і ріень, паздернік і кастрычнік, хлебнік і вясельнік.Перадзімовы час, калі з дрэў сыплецца золатам жоўтая лістота, а частыя дажджы брудзяць зямлю, калісці быў поўны не толькі маруднай сезоннай працы, але і прыемных, і радасных падзей у жыцці вясковага чалавека. Традыцыйна ў кастрычніку надыходзіла вясельная пара. Моладзь актыўна рыхтавалася да ўрачыстасцяў, бацькі падлічвалі прыпасы, а гаспадыні браліся за выпечку хлеба са свежай мукі.Навукоўцы сцвярджаюць, што звыклая для нас назва месяца кастрычнік з’явілася па ініцыятыве беларусаў у прэсе на пачатку ХХ стагоддзя. Кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч у адным са сваіх артыкулаў адзначыў, што назва была скалькавана з польскай мовы, дзе словам "паздзернік" называецца сярэдні месяц восені і азначае працэс апрацоўкі лёну і канопляў. Толькі за аснову ўтварэння новай беларускай назвы месяца моватворцы ўзялі не працэс, а назву яго пабочнага прадукта "кастрыцы".Дарэчы паздзернікам гэты восеньскі месяц і цяпер месяц называюць не толькі палякі, але і сербы, а само слова "паздзіркі" беларусам было калісці добра вядома.З гэтай даўняй назвай месяца нечакана давялося сустрэцца падчас чарговай кулінарнай вандроўкі. У пошуках новых кулінарных рэцэптаў у Мінскім раёне завітала ў невялікую вёскау Паздзіркі. Старажылы патлумачылі, што калісці тут займаліся вытворчасцю льняных нітак. Іх вазілі на продаж у Мінск і Ракаў. Вытрапаны пры дапамозе церніцы і трапла лён часалі драўляным грэбенем, а апалае з пад яго валакно называлі "паздзіркі". Гэта слоўца і дала назву вёсцы ў якой і цяпер можна ўбачыць стары калаўрот, а гаспадыня гасцінна запросіць да стала, засланага ільняным абрусам, тканым яшчэ ў пазамінулым стагоддзі. У гэтай вёсцы шануюць традыцыйную сялянскую кухню. Першыя стравы, такія як малочны або засквараны фасолевы суп, буракі, капуста і крупнік заўсёды густыя. Як раней, так і цяпер гэтай стравы было дастаткова, каб земляроб добра пад’еў у абед і працягнуў гаспадарчыя справы да вячэры. Увечары ж гаспадыня даставала з печы разнастайныя тушанкі і кашы, якія запівалі кіслым або салодкім малаком, а ўзімку зёлкавай гарбатай.КрупнікІнгрыдыенты:Як гатаваць:Спосаб прыгатавання гэтай стравы ў печы розніцца ад яе прыгатавання на пліце тым, што гаспадыня ўкладае ў гаршчок адразу ўсе прадукты, акрамя засквары, соліць і пакідае варыцца. Засквару дадаюць, калі крупы амаль гатовыя, а працягласць гатавання залежыць ад тэмпературы ў печы. Вядома ж смак такой стравы з печы непаўторны, але і на пліце можна прыгатаваць смачна.Каб прыгатаваць крупнік, крупы трэба перабраць, памыць, усыпаць у каструлю з кіпенем і варыць, час ад часу перамешваючы. Калі крупы будуць амаль гатовы, пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, падсмажаную на сале цыбулю. За 5 хвілін да канца варкі дадаць лаўровы ліст і соль.Густую першую страву пасыпаць дробна скрышанай зелянінай кропу.Пончыкі бульбяныяІнгрыдыенты:Як гатаваць:Бульбу пачысціць, натаркаваць, дадаць, разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, муку, замясіць цеста. Паставіць яго на паўтары гадзіны ў цёплае месца. Пасля гэтага дадаць жаўткі, расцёртыя з маслам і соллю, зноў вымесіць і даць крыху пастаяць.Лыжкай аддзяляць кавалачкі цеста і смажыць іх у тлушчы да ўтварэння румянай скарынкі.Падсмажыць на тлушчы дробна нашаткаваную цыбулю і пакласці яе на пончыкі перад падачай.
https://bel.sputnik.by/20201021/Yak-vyglyadae-tsply-kastrychnk-na-Paless-1045953930.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/15/1045950450_0:0:3000:1886_1920x0_80_0_0_13526f443721c4f75a0f0ba7c80d9bb0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, навіны , у беларусі, цiкавосткi, беларуская кухня, ларыса мятлеўская, спадчына
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, навіны , у беларусі, цiкавосткi, беларуская кухня, ларыса мятлеўская, спадчына
Адкуль пайшла назва месяца "кастрычнік"?
15:08 25.10.2020 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра паходжанне назвы другога восеньскага месяца і вучыць гатаваць стравы, якія сагрэюць душу і цела.
Цяпер мала каму вядома, што другі месяц восені ў даўнія часы меў з дзесятак назваў, якія яго характарызавалі. Пазімнік, гразьнік і брудзень, лістапад і жовцень, акцябр і ріень, паздернік і кастрычнік, хлебнік і вясельнік.
21 кастрычніка 2020, 15:58
Перадзімовы час, калі з дрэў сыплецца золатам жоўтая лістота, а частыя дажджы брудзяць зямлю, калісці быў поўны не толькі маруднай сезоннай працы, але і прыемных, і радасных падзей у жыцці вясковага чалавека. Традыцыйна ў кастрычніку надыходзіла вясельная пара. Моладзь актыўна рыхтавалася да ўрачыстасцяў, бацькі падлічвалі прыпасы, а гаспадыні браліся за выпечку хлеба са свежай мукі.
Навукоўцы сцвярджаюць, што звыклая для нас назва месяца кастрычнік з’явілася па ініцыятыве беларусаў у прэсе на пачатку ХХ стагоддзя. Кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч у адным са сваіх артыкулаў адзначыў, што назва была скалькавана з польскай мовы, дзе словам "паздзернік" называецца сярэдні месяц восені і азначае працэс апрацоўкі лёну і канопляў. Толькі за аснову ўтварэння новай беларускай назвы месяца моватворцы ўзялі не працэс, а назву яго пабочнага прадукта "кастрыцы".
Дарэчы паздзернікам гэты восеньскі месяц і цяпер месяц называюць не толькі палякі, але і сербы, а само слова "паздзіркі" беларусам было калісці добра вядома.
Так у ХІХ стагоддзі філолаг-славіст і этнограф Іван Іванавіч Насовіч у "Слоўніку беларускіх гаворак" паведамляе: "Паздзéрникъ и паздэрникъ – древнее славянское название месяца октября, слово употребляемое простолюдинами и шляхтою. Паздерникъ паздзираець лисце зъ дзеревъ". Яшчэ раней за Насовіча "паздзернік" узгадваецца ў паэзіі Андрэя Рымшы, які пісаў на старабеларускай мове ў ХVІ стагоддзі. А вось Францыск Скарына гэты месяц называў лістапад і октяврий.
З гэтай даўняй назвай месяца нечакана давялося сустрэцца падчас чарговай кулінарнай вандроўкі. У пошуках новых кулінарных рэцэптаў у Мінскім раёне завітала ў невялікую вёскау Паздзіркі. Старажылы патлумачылі, што калісці тут займаліся вытворчасцю льняных нітак. Іх вазілі на продаж у Мінск і Ракаў. Вытрапаны пры дапамозе церніцы і трапла лён часалі драўляным грэбенем, а апалае з пад яго валакно называлі "паздзіркі". Гэта слоўца і дала назву вёсцы ў якой і цяпер можна ўбачыць стары калаўрот, а гаспадыня гасцінна запросіць да стала, засланага ільняным абрусам, тканым яшчэ ў пазамінулым стагоддзі. У гэтай вёсцы шануюць традыцыйную сялянскую кухню. Першыя стравы, такія як малочны або засквараны фасолевы суп, буракі, капуста і крупнік заўсёды густыя. Як раней, так і цяпер гэтай стравы было дастаткова, каб земляроб добра пад’еў у абед і працягнуў гаспадарчыя справы да вячэры. Увечары ж гаспадыня даставала з печы разнастайныя тушанкі і кашы, якія запівалі кіслым або салодкім малаком, а ўзімку зёлкавай гарбатай.
- 1 шклянка ячных круп або проса
- 4 бульбіны
- 80 г сала
- 2 цыбуліны
- Соль
- Лаўровы ліст
- Зеляніна кропу
Спосаб прыгатавання гэтай стравы ў печы розніцца ад яе прыгатавання на пліце тым, што гаспадыня ўкладае ў гаршчок адразу ўсе прадукты, акрамя засквары, соліць і пакідае варыцца. Засквару дадаюць, калі крупы амаль гатовыя, а працягласць гатавання залежыць ад тэмпературы ў печы. Вядома ж смак такой стравы з печы непаўторны, але і на пліце можна прыгатаваць смачна.
Каб прыгатаваць крупнік, крупы трэба перабраць, памыць, усыпаць у каструлю з кіпенем і варыць, час ад часу перамешваючы. Калі крупы будуць амаль гатовы, пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, падсмажаную на сале цыбулю. За 5 хвілін да канца варкі дадаць лаўровы ліст і соль.
Густую першую страву пасыпаць дробна скрышанай зелянінай кропу.
- 1,2 кг бульбы
- 1 шклянка мукі
- 0,5 шклянкі малака
- 2 яечныя жаўткі
- 1 ст лыжка масла
- 12 г дражджэй
- Соль
- Тлушч для смажання
Бульбу пачысціць, натаркаваць, дадаць, разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, муку, замясіць цеста. Паставіць яго на паўтары гадзіны ў цёплае месца. Пасля гэтага дадаць жаўткі, расцёртыя з маслам і соллю, зноў вымесіць і даць крыху пастаяць.
Лыжкай аддзяляць кавалачкі цеста і смажыць іх у тлушчы да ўтварэння румянай скарынкі.
Падсмажыць на тлушчы дробна нашаткаваную цыбулю і пакласці яе на пончыкі перад падачай.