430-гадовы манастыр бернардзінцаў у Нясвіжы прадалі за 10 долараў

CC BY-SA 3.0 / Wikimapia / Бернардынскі кляштар у Нясвіжы
Бернардынскі кляштар у Нясвіжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першапачаткова старадаўні аб'ект ацанілі ў некалькі дзясяткаў тысяч долараў, аднак пакупнікоў не знайшлося.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У Нясвіжы прадалі былы корпус кляштара бернардзінцаў, які захаваўся з XVI-га стагоддзя. Ён тройчы выстаўляўся на аўкцыён. У рэшце рэшт кошт пытання склаў адну базавую велічыню (27 рублёў), распавялі Sputnik у Нясвіжскім райвыканкаме.

Палац у Ружанах - Sputnik Беларусь
Руіны Ружанскага палаца закансервуюць у мэтах захавання

"На днях мясцовы інвестар набыў аб'ект, у панядзелак мы выдалі яму рашэнне на праектаванне дадзенага будынка. Новы ўласнік плануе стварыць там музей каменных абразоў. Работы ў хуткім часе пачнуцца", - праінфармаваў Sputnik намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік.

Паводле яго слоў, будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча былой святыні складае 1381 кв.м., у трохпавярховым будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, каналізацыя і вада. Манастыр размяшчаецца ў цэнтры горада па суседстве з фарным касцёлам і уваходам у Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

Новага гаспадара для будынка шукалі некалькі гадоў, электронныя таргі праводзіліся тройчы. Першапачаткова манастыр хацелі прадаць за 126 тысяч долараў, затым кошт знізілі да 70 тысяч. У рэшце рэшт, планка апусцілася да адной базавай, аб'ект набыў адзіны пакупнік - мясцовы інвестар.

Манахі-бернардзінцы пабудавалі манастыр у 1589 годзе. У 1864-м царскія ўлады скасавалі яго і сталі выкарыстоўваць як храм. У 1900-х тут былі ваенныя казармы, з 1956 па 2002 год тут знаходзіўся штаб навучальнага палка сувязі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0