https://bel.sputnik.by/20201031/Alternatyny-Khelon-flmy-zhakha-na-belaruskay-move--1038301352.html
Альтэрнатыўны Хэлоўін: фільмы жахаў на беларускай мове
Альтэрнатыўны Хэлоўін: фільмы жахаў на беларускай мове
Sputnik Беларусь
Сусветна вядомыя трылеры і фільмы жахаў на беларускай мове шукайце ў падборцы Sputnik. 31.10.2020, Sputnik Беларусь
2020-10-31T09:00+0300
2020-10-31T09:00+0300
2020-10-27T12:51+0300
у беларусі
культура
хэлоўін
кіно
лепшыя беларускія фільмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103168/97/1031689706_0:283:5590:3443_1920x0_80_0_0_c409bed72ce339e9351c1246b0065594.jpg
Для тых, хто замест шумнай тусоўкі на Хэлоўін вырашыў абраць дамашнюю вечарыну з камп’ютарам, Sputnik падрыхтаваў падборку замежных фільмаў жахаў і трылераў на беларускай мове."Плецены чалавек"Падзеі адбываюцца на выспе Самэрзайл, куды паліцэйскі Эдуард Мэйлус прыязджае шукаць зніклую дачку сваёй былой нявесты.Ён сустракае на сваім шляху шмат перашкодаў і таямнічых загадак. Містыкі дадае і той факт, то жыхары выспы – мясцовае племя – рыхтуюцца да паганскага свята Дзень Смерці ды Уваскрашэння.Фільм – выдатная магчымасць паслухаць, як неверагодны Нікалас Кейдж размаўляе па-беларуску, хаця б у пераагучцы."Заклён"Фільм заснаваны на рэальнай справе даследчыкаў Уорэнаў. Гісторыя 1971 года распавядае пра сужэнцаў Кэралін і Роджара, які пераязджаюць у паўразбураную вясковую хату ў Род-Айлэндзе. Пасля некалькіх жахлівых падзей у гэтае месца прыязджаюць паранармальныя следчыя, якія знаходзяць цэлы раён, багаты на сатанінскіх духаў.Паглядзець па-сапраўднаму страшны фільм з элементамі гумару можна ў агучцы Грыні Заслаўскага, Алесі Скідан, Арцёма Мельніка, Дар’і Мілеевай, Мар’яны Вітэра і Мікалая Цімафеева."Апошняе маўчанне"Нямецкі трылер з элементамі драмы ад рэжысёра Барана Бо Одара спачатку адпраўляе гледача ў спякотны летні дзень, за 23 гады да асноўнага дзеяння стужкі. На полі знаходзяць забітую дзяўчынку Пію, а праз шмат гадоў на гэтым жа месцы знікае яшчэ адна прыгажуня. Разабрацца з таямнічымі знікненнямі падлеткаў спрабуюць адстаўны следчы і яго малады калега."Цік-так"Амерыканская закручаная кінагісторыя распавядае пра хітрую дзяўчыну Рэйчал. Яна, як гэта часта бывае, выходзіць замуж за мужчыну сталага веку і хоча паскорыць мужаву смерць. Непрадказальны фільм трымае гледача ў напружанні і палохае, бо ахвяры нечакана становяцца забойцамі, а цела нябожчыка ўвогуле знікае. Выдатны выбар для тых, хто хоча паказытаць нервы.Хэлоўін
"Імперыя ваўкоў"Абмінуць увагай фільм з Жанам Рэно ў галоўнай ролі ніяк нельга. Літаратурнай асновай стужкі з’яўляецца раман Жана-Крыстофа Гранжэ. Малады паліцэскі Поль шукае забойцу дзяўчат у турэцкім квартале Парыжа. Высвятляецца, што ўсё не так проста і ў аснове крымінальных падзей – псіхіятрычны эксперымент, ахвярай якога становіцца маладая жанчына Ганна, з якой злачынцы хочуць зрабіць зусім новую асобу.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20180727/lepshyya-filmy-na-belaruskaj-move-1036747991.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103168/97/1031689706_0:106:5590:3620_1920x0_80_0_0_44ed687338dd144aa60338f2177d169f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, хэлоўін, кіно, лепшыя беларускія фільмы
у беларусі, культура, хэлоўін, кіно, лепшыя беларускія фільмы
Альтэрнатыўны Хэлоўін: фільмы жахаў на беларускай мове
Сусветна вядомыя трылеры і фільмы жахаў на беларускай мове шукайце ў падборцы Sputnik.
Для тых, хто замест шумнай тусоўкі на Хэлоўін вырашыў абраць дамашнюю вечарыну з камп’ютарам, Sputnik падрыхтаваў падборку замежных фільмаў жахаў і трылераў на беларускай мове.
Падзеі адбываюцца на выспе Самэрзайл, куды паліцэйскі Эдуард Мэйлус прыязджае шукаць зніклую дачку сваёй былой нявесты.
Ён сустракае на сваім шляху шмат перашкодаў і таямнічых загадак. Містыкі дадае і той факт, то жыхары выспы – мясцовае племя – рыхтуюцца да паганскага свята Дзень Смерці ды Уваскрашэння.
Фільм –
выдатная магчымасць паслухаць, як неверагодны Нікалас Кейдж размаўляе па-беларуску, хаця б у пераагучцы.
Фільм заснаваны на рэальнай справе даследчыкаў Уорэнаў. Гісторыя 1971 года распавядае пра сужэнцаў Кэралін і Роджара, які пераязджаюць у паўразбураную вясковую хату ў Род-Айлэндзе. Пасля некалькіх жахлівых падзей у гэтае месца прыязджаюць паранармальныя следчыя, якія знаходзяць цэлы раён, багаты на сатанінскіх духаў.
Паглядзець па-сапраўднаму страшны фільм з элементамі гумару можна ў агучцы Грыні Заслаўскага, Алесі Скідан, Арцёма Мельніка, Дар’і Мілеевай, Мар’яны Вітэра і Мікалая Цімафеева.
Нямецкі трылер з элементамі драмы ад рэжысёра Барана Бо Одара спачатку
адпраўляе гледача ў спякотны летні дзень, за 23 гады да асноўнага дзеяння стужкі. На полі знаходзяць забітую дзяўчынку Пію, а праз шмат гадоў на гэтым жа месцы знікае яшчэ адна прыгажуня. Разабрацца з таямнічымі знікненнямі падлеткаў спрабуюць адстаўны следчы і яго малады калега.
Амерыканская закручаная
кінагісторыя распавядае пра хітрую дзяўчыну Рэйчал. Яна, як гэта часта бывае, выходзіць замуж за мужчыну сталага веку і хоча паскорыць мужаву смерць. Непрадказальны фільм трымае гледача ў напружанні і палохае, бо ахвяры нечакана становяцца забойцамі, а цела нябожчыка ўвогуле знікае. Выдатны выбар для тых, хто хоча паказытаць нервы.
Абмінуць увагай фільм з Жанам Рэно ў галоўнай ролі ніяк нельга. Літаратурнай асновай
стужкі з’яўляецца раман Жана-Крыстофа Гранжэ. Малады паліцэскі Поль шукае забойцу дзяўчат у турэцкім квартале Парыжа. Высвятляецца, што ўсё не так проста і ў аснове крымінальных падзей – псіхіятрычны эксперымент, ахвярай якога становіцца маладая жанчына Ганна, з якой злачынцы хочуць зрабіць зусім новую асобу.