Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Расатам і Беларусь разглядаюць будаўніцтва яшчэ адной АЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыканаўчы дырэктар карпарацыі Расатам Аляксей Ліхачоў
Выканаўчы дырэктар карпарацыі Расатам Аляксей Ліхачоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі раней таксама заяўляў пра жаданне ўзвесці яшчэ адну атамную электрастанцыю ў краіне.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Магчымасць узвядзення другой у Беларусі АЭС абмяркоўваецца з беларускімі ўладамі, паведаміў кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў атамнай галіны на сайце дзяржкарпарацыі.

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Радыё
Каранкевіч: увод БелАЭС дазваляе ўстанавіць выгадныя тарыфы для насельніцтва

"Цяпер з кіраўніцтвам рэспублікі абмяркоўваем магчымае будаўніцтва яшчэ адной станцыі і даследчага рэактара", заявіў Ліхачоў.

Беларускі энергаблок - першая пабудова пакалення "тры плюс" у Еўропе па-за тэрыторыяй Расіі, паведаміў Ліхачоў. "Энергапуск беларускага блока ператварыўся ў падзею нацыянальнага маштабу, гэта сумесная перамога расійскіх і беларускіх спецыялістаў, якая спрыяе аб'яднанню людзей", - лічыць кіраўнік Росатама.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці "адысці ад залежнасці ад вуглевадародаў". Для гэтага беларускі кіраўнік прапанаваў пабудаваць у краіне яшчэ адну АЭС.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0