Масачны рэжым увялі ў Гродне і Брэсце, у Пружанах і Пінску - абмежаванні

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкНаведвальнікі аптэкі
Наведвальнікі аптэкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З сённяшняга дня маскі стануць абавязковым аксэсуарам у грамадскіх месцах яшчэ двух абласных цэнтраў.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Рашэнні аб увядзенні абавязковага нашэння масак і абмежавальных мерах у перыяд другой хвалі пандэміі каронавіруса былі апублікаваныя напярэдадні на шэрагу сайтаў выканаўчых камітэтаў.

Без аб'явы ў Гродне

Масачны рэжым увялі ў Мінску: што кажуць пра гэта гараджане? - Sputnik Беларусь
Відэа
Масачны рэжым увялі ў Мінску: што кажуць пра гэта гараджане?
У Гродне афіцыйна масачны рэжым не абвяшчалі, аднак грамадзян усё роўна заклікаюць абавязкова выконваць пункт 9.4 Комплекснага плана мерапрыемстваў па прафiлактыцы (COVID-19).

Гэты пункт прадугледжвае "выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, бытавога абслугоўвання, рознічнага гандлю, пасажырскага транспарту і іншых грамадскіх месцаў у перыяд дрэннага эпідэміялагічнага становішча".
Сам план быў апублікаваны 12 кастрычніка, патрабаванні ўступаюць у сілу з заўтрашняга дня.

Праз ТГ-канал у Брэсце

Брэст таксама далучыўся да ліку гарадоў з абавязковым масачным рэжымам з 14 лістапада. Пра гэта жыхарам абласнога цэнтра паведаміў мэр горада ў сваім Telegram-канале.

"Толькі што правёў нараду па эпідэмічнай сітуацыі ў Брэсце. Інфармую, што ва ўстановах аховы здароўя горада дастаткова свабодных ложкаў для аказання стацыянарнай медыцынскай дапамогі. Разам з тым, прынялі рашэнне аб увядзенні ў Брэсце абавязковага масачных рэжыму з 14 лістапада", - напісаў Аляксандр Рагачук.

Акрамя таго ў абласным цэнтры пасля 23:00 забаронена праца аб'ектаў грамадскага харчавання, дыскатэк, начных клубаў, кальяных, боўлінгаў, більярдных, камп'ютарных клубаў, іншых забаўляльных і ігральных устаноў.

У горадзе на месяц адмянілі правядзенне выстаў, прэзентацый, кірмашоў і іншых мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях. У гандлёва-забаўляльных цэнтрах, крамах нельга будзе арганізоўваць групавыя прэзентацыі, дэгустацыі, рэкламныя акцыі і іншыя актыўнасці.

Афіцыйныя рашэнні ў Пінску і Пружанах

Гарадскія выканаўчыя камітэты Пружанаў і Пінска апублікавалі пералікі абмежавальных мер у сувязі з COVID-19. Зараз у гэтых гарадах кафэ і забаўляльныя ўстановы будуць працаваць да 23:00. У гандлёвых цэнтрах і крамах забаронена правядзенне дэгустацый, прэзентацый і рэкламных акцый. Масавыя мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях таксама часова абмяжуюць.

Статыстыка

Масачны рэжым на дадзены момант дзейнічае ў пяці гарадах, 12 раёнах і адной вобласці Беларусі.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, пандэмія COVID-19 ўчора ўстанавіла новы антырэкорд ў краіне. Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі перавысіла 110 тысяч чалавек, а за суткі было зарэгістравана 1098 новых пацыентаў. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі больш за тысячу пацыентаў, паправіліся больш за 92 тысячы.

Стужка навiн
0