Оксфардскі слоўнік назваў галоўныя словы адыходзячага 2020 года: такое паведамленне складальнікі слоўніка апублікавалі на сваім сайце і ў сацыяльных сетках.
На думку спецыялістаў, у 2020 годзе англійская мова праходзіла адаптацыю ў суровай рэальнасці. А зыходзячы з фенаменальных змен, у Оксфардзе прыйшлі да высновы, што адыходзячы год проста немагчыма апісаць адным паняццем.
Оксфардскі слоўнік назваў самыя важныя словы 2020 года: у шорт-ліст пераможцаў трапіў прыметнік "беларускі", звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.
У спісе сімвалаў 2020 года таксама апынуліся: bushfire (разбуральны лясны пажар), "імпічмент", coronavirus (каронавірус), lockdown (каранцінныя меры), social distancing (сацыяльнае дыстанцыяванне), reopening (аднаўленне).
Нагадаем, што у 2019 годзе словам года на думку Оксфарда стала climate emergency "надзвычайная кліматычная сітуацыя".
Чытайце таксама:
- Гісторыя адной кнігі: што стала з аўтарамі знакамітага беларускага слоўніка