МІНСК, 2 сне - Sputnik. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў аб тым, што ў Беларусі трэба будзе перафарматаваць пенсійную сістэму.
Сёння Галоўчанка выступае ў Авальнай зале, дзе прадстаўляе дэпутацкаму корпусу праграму ўрада на бліжэйшыя пяць гадоў. У Беларусі налічваецца больш за 2,5 млн пенсіянераў з амаль 9,5 млн чалавек насельніцтва.
"Для захавання стабільнасці пенсійнага забеспячэння трэба будзе перафарматаваць пенсійную сістэму. Для гэтага будзе максімальна задзейнічаны механізм прыватных пенсійных зберажэнняў і карпаратыўных пенсійных праграм наймальнікаў", - цытуе кіраўніка ўрада БелТА.
Як плануюць лічыць?
Паводле слоў прэм'ера, ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па падтрыманні сярэдняй пенсіі па ўзросце не ніжэй за 40% ад сярэднямесячнага заробку па краіне.
Галоўчанка адзначыў, што плануецца праца з арганізацыямі, у якіх узровень сярэдняга заробку складваецца ніжэй за сярэднегаліновыя значэнні.
Як удакладніў кіраўнік беларускага ўрада, гаворка ідзе аб пераходзе на новыя крытэрыі ўстанаўлення мінімальнага заробку ў памеры не ніжэй за 30% ад прагнознага значэння сярэднямесячнага заробку па рэспубліцы.
Чытайце таксама:
- Малкіна: пенсіі ў ЕАЭС можна будзе атрымліваць на радзіме і ў іншых краінах саюза