Стала вядома, што гугл беларусы ў 2020 годзе часцей за ўсё

© REUTERS / Dado RuvicЛагатып кампаніі Google
Лагатып кампаніі Google  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спойлер: шукалі навіны пра каронавірус і яго сімптомы, а таксама пра прэзідэнцкія выбары (але не Лукашэнкі, а Байдэна).

Кожны год знакаміты "пошукавік" аналізуе, што цікавіла чытачоў ва ўсім свеце больш за ўсё. Для беларусаў у 2020-ым самымі трэндавымі тэмамі сталі COVID-19 і прэзідэнцкія выбары, але - нечакана - не ў сваёй краіне.

Оксфардскі слоўнік - Sputnik Беларусь
Беларускі і каронавірус: Оксфард не змог выбраць слова 2020 года

У рэйтынгу самых папулярных запытаў ад Google лідзіруе каронавірус, больш за ўсё гэтай тэмай цікавіліся ў красавіку. Другімі ў топе сталі выбары, але не ў Беларусі, а ў ЗША. На трэцім месцы - сімптомы каронавіруса.

Акрамя таго, у топ-10 патрапілі запыты "Навіны Мінск", "Святы 2020", "Курс долара РБ", "Высакосны год".

Сфармаваў Google і спіс персон года, яго ўзначаліў Віктар Бабарыка. На другім месцы - Аляксей Навальны, на трэцім - Міхаіл Яфрэмаў. Кім Чэн Ын і Валерый Цапкала замыкаюць пяцёрку асоб, якія цікавяць беларусаў больш за ўсё ў гэтым годзе.

Рэйтынг самых частых пакупак сфармаваўся ў рэаліях пандэміі медыцынскі: лідзіруюць медыцынскія маскі, за імі - пульсаксіметр, антысептык для рук, рэспіратар і парацэтамол.

Стужка навiн
0