Праезд у цягніках і электрычках даражэе ў Беларусі

© SputnikКвіток на эпг
Квіток на эпг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі МАРГ, цяпер насельніцтва пакрывае толькі 15% выдаткаў чыгункі на перавозкі, а з бюджэту яны не субсідуюцца.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Кошт праезду на чыгуначным транспарце павышаецца ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве гандлю і антыманапольнага рэгулявання рэспублікі.

Аўтобусы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Праезд у грамадскім транспарце падаражэў у Мінску: што варта ведаць

Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай МАРГ, прынятай 3 снежня бягучага года і якая ўстанаўлівае новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў унутры краіны.

"Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны на 5 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца ў сярэднім на 5%, на перавозку багажу і грузабагажу ў сярэднім на 5% у параўнаньні з дзеючым узроўнем", - сказалі ў міністэрстве.

Так, кошт праезду на гарадскіх лініях з Мінска ў Фаніпаль падаражэе на 5 капеек, у Заслаўе - на 3 капейкі, на звычайных электрычках у Пухавічы - на 7 капеек, у Койданава - на 5 капеек, цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа ў Маладзечне - на 27 капеек, у Оршу - на 41 капейку.

"Павелічэнне тарыфаў на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў апошні раз ажыццяўлялася ў снежні 2019 года", - паведамілі ў МАРГ.

Там таксама ўдакладнілі, што тарыфы пераглядаліся для падтрымання акупнасці пасажырскіх перавозак на чыгунцы. Паводле інфармацыі МАРГ, цяпер насельніцтва пакрывае толькі 15% выдаткаў чыгункі на перавозкі, а з бюджэту яны не субсідуюцца.

Пастанова ўступіць у сілу праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання: у панядзелак 14 снежня яна паступіла ў НЦПІ, таму павелічэння кошту праезду можна чакаць ужо да выхадных.

Стужка навiн
0