Перасячэнне мяжы Беларусі ў пунктах пропуску можа стаць платным

© Sputnik / Виктор ТолочкоПункт пропуску "Каменны Лог"
Пункт пропуску Каменны Лог - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта рашэнне, калі яно будзе прынята, закране транспартныя сродки, маса якіх не перавышае пяць тон.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Абласным Саветам дэпутатаў могуць дазволіць уводзіць збор за праезд мяжы на аўтамабілі, паведаміў у чацвер першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае БелТА.

Як сабаку трэба стаяць на дарозе: што адбываецца на мяжы з Літвой - Sputnik Беларусь
Відэа
"Як сабаку трэба стаяць на дарозе": што адбываецца на мяжы з Літвой

Адзначаецца, што рашэнне можа пачаць дзейнічаць ужо з пачатку 2021 года для аўтамабіляў, максімальная маса якіх не перавышае пяці тон.

Пры гэтым кошт перасячэння мяжы ў пунктах пропуску не будзе перавышаць трох базавых велічынь (81 рубель).

У чацвер у парламенце адбылося "нулявое чытанне" бюджэту на наступны год. Плануецца, што ў пятніцу 18 снежня Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект у двух чытаннях. Ужо вядома, што ў Беларусі плануецца часова (на год) павысіць некаторыя падаткі - для работнікаў ПВТ і парку "Вялікі камень", зямельны падатак і падатак на арэнду участкаў - для ГЦ і іншыя.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0