А вы ўжо выбралі елку? У гэтым сезоне ў модзе не толькі класічныя блакітныя елкі, але і піхты. Піхту асабліва любяць еўрапейцы за мяккую ігліцу яркага салатавага адцення.
"У чым адрозненне? У піхты больш мяккая хвоя, у яе плоскія іголачкі, а з адваротнага боку – палосачка. І гэта галоўная адметная ўласцівасць піхты ў адрозненні ад елкі. У ялінкі іголкі больш вострыя, калючыя", – паведаміла спецыяліст па раслінах Кацярына Тумашык.
А вось што трэба ведаць, каб дрэва прастаяла ў вас дома даўжэй.
"Расліна павінна акліматызавацца да хатняй тэмпературы, таму перад тым, як прыбіраць елку, варта яе паставіць на лоджыю або ў гараж, каб расліна мінімальна акліматызавалася да пакаёвай тэмпературы", – кажа тэхнік па азеляненні Антон Купрыян.
Пажадана не распрамляць самастойна галінкі у дрэва перш, чым яго прыбраць. Ялінка сама іх расправіць, калі абвыкне да цёплага памяшкання.
Самыя жаласлівыя бяруць дрэвы ў кадцы. Пасля свята іх можна высадзіць "на волі". Але, каб елачка прыжылася, трэба выконваць некаторыя правілы.
"Многія не ведаюць, што доўга расліну нельга трымаць у доме, таму што пасля ёй складана акліматызавацца да тэмпературы на вуліцы. Ну і наогул расліна становіцца больш слабай пад час знаходжання у доме. Трэба прайсці той жа працэс, як і пры ўсталёўцы елкі дома: паставіць дрэва на пару дзён у больш нізкую тэмпературу, а потым высадзіць у зямлю ", – кажа Антон Купрыян.
Прычым грунт і яму для перасадкі дрэўца трэба падрыхтаваць яшчэ да надыходу маразоў. Дарэчы, калі піхта і елка для вас занадта трывіяльныя варыянты, можна прыгледзецца да экзотыкі. Напрыклад, вечназялёны куст самшыт будзе вас радаваць і пасля Новага года.
Як падабраць елку? А можа, вам спадабаецца піхта? Глядзіце відэа і рабіце выбар.
Чытайце таксама:
- Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску
- Дадатковыя цягнікі прызначаны на час навагодніх святаў
- Фабрыка елачных цацак выпусціла калекцыю шароў "у масках"