МІНСК, 29 сне - Sputnik. Арына Сабаленка завяршыла год на дзясятым месцы сусветнага рэйтынгу, Вікторыя Азаранка - на трынаццатым.
У сезоне, які завяршыўся, Сабаленка выйграла тры турніры пад эгідай WTA, атрымаўшы 10 перамог у 39 паядынках. Беларуска была лепшай на турнірах у Досе, Остраве і Лінцы. У Остраве беларуска таксама заваявала трафей ў парным разрадзе. З топ-10 яна выбіла знакамітую амерыканку Серэну Уільямс.
Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 13-й пазіцыі рэйтынгу. У 2020 годзе яна атрымала 18 перамог у 24 праведзеных матчах. Упершыню за апошнія чатыры гады Вікторыя выйграла турнір у Нью-Ёрку, дайшла да фіналу US Open. Была ўдастоена ўзнагароды WTA "Вяртанне года".
У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзіць таксама беларуска Аляксандра Сасновіч, у якой 90-я пазіцыя.
Першай ракеткай свету з'яўляецца аўстралійка Эшлі Барці. Першы радок рэйтынгу яна ўтрымлівае з 24 чэрвеня 2019 года.
У топ-10 таксама ўваходзяць: Сымона Халеп (Румынія), Наомі Осака (Японія), Сафія Кенін (ЗША), Эліна Світоліна (Украіна), Караліна Плішкава (Чэхія), Б'янка Андрэеску (Канада), Петра Квітава (Чэхія) і Кікі Бертэнс (Нідэрланды).
Рэйтынг WTA - сістэма падліку ачкоў, якая паказвае паспяховасць выступлення тэнісістак. Абнаўляецца штотыдзень.