МУС, бяспека і Антарктыда: зацверджаны дзяржпраграмы да 2025 года

© Pixabay / GeisteskerkerТэчкі з дакументамі, архіўнае фота
Тэчкі з дакументамі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрствам і ведамствам на бліжэйшыя пяць гадоў даручана развіццё найбольш значных сфер жыцця рэспублікі.

МІНСК, 30 сне - Sputnik. Трыццаць дзяржаўных і яшчэ шэсць спецыяльных праграм прыняты для рэалізацыі на бліжэйшыя пяць гадоў, адпаведная пастанова Саўміна №759 ад 24 снежня 2020 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь
Дзяржава выдзеліла 2 млрд рублёў на падтрымку эканомікі - прэм'ер

Пералік ахоплівае найбольш значныя сферы дзейнасці ў эканоміцы, сацыяльнай абароне і ахове дзяржавы.

Так, згодна з дзяржаўнай праграмай "Аграрны Бізнес" з 2021 па 2025, у сельскай гаспадарцы будзе асоба нададзена ўвага 9 напрамкам. Сярод іх, перапрацоўка прадукцыі, племянная жывёлагадоўля, меліярацыя зямель.

У фінансавым сектары, будуць прыняты дадатковыя меры па ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы, развіццю страхавой дзейнасці, абароту каштоўных камянёў і металаў.

Развіццё сацыяльнай падтрымкі ўскладзена на профільныя міністэрствы - працы і сацыяльнай абароны і аховы здароўя. Восем падпраграмах закрануць рашэнне абароны сям'і і дзяцей, праблем інвалідаў, прафілактыкі захворванняў.

Таксама дзяржпраграмы будуць накіраваныя на разьвіццё навукі, тэхналогій і, інавацыйнай дзейнасці. Да 2025 года будзе ўдасканалена сфера адукацыі, турызму і транспарт. У апошнім, у прыватнасці, гаворка аб электрычных сродках перамяшчэння.

Пасажыры ў масках, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Урад Беларусі мае намер спыніць "уцечку мазгоў" з краіны

Таксама асобнай дзяржпраграмай вырашана перакладаць на лічбавы фармат дзяржаўнае кіраванне, галіны эканомікі і сферу інфармацыйнай бяспекі.
Для Нацыянальнай акадэміі навук выдзелены сродкі для шасці кірункаў, уключаючы вывучэнне Антарктыды, генетычных матэрыялаў, культурна-гістарычнай спадчыны.

Дзяржаўныя праграмы ў сферах ЖКГ, папярэджанне надзвычайных здарэнняў, ўвекавечанне памяці, ліквідацыя наступстваў ЧАЭС працягнуць рэалізацыю ў бліжэйшыя гады.

Спецыяльныя праграмы ўскладзены для выканання на сілавыя структуры. Ім даручана удасканаліць сістэму правапарадку, ваеннай і пагранічнай бяспекі Беларусі.

Стужка навiн
0