Відэа

Развітальная служба Кандрусевіча ў Гродне: усе плакалі - відэа

Павітаць кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча, які пайшоў у адстаўку з пасады, 6 студзеня прыйшлі сотні гродзенцаў - столькі ў Фарным касцёле не збіралася ад пачатку пандэміі.

Экс-кіраўнік РКЦ прыехаў у Гродна, каб правесці набажэнства ў гонар свята Тры Каралі. Служба упершыню ад пачатку пандэміі сабрала поўны касцёл вернікаў.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Кандрусевіч: пасля перасячэння мяжы я цалаваў зямлю Беларусі

Калі ён з іншымі святарамі выйшаў у храм, гродзенцы ўсталі і пачалі пляскаць у далоні. Кандрусевіч са слязамі на вачах вітаў вернікаў. Ён дзякаваў богу за доўгія гады жыцця, службы святаром, за 30 гадоў біскупства і за вяртанне ў Беларусь.

"Бог зрабіў цуд, але зрабіў гэта рукамі людзей", - сказаў Кандрусевіч, адзначыўшы, што ведаў пра малітвы з просьбамі аб хутчэйшым вяртанні на радзіму, якія вернікі Беларусі чыталі кожны дзень.

Падчас службы ён распавёў, што Гродна для яго родны горад, тут ён правёў першае набажэнства. Успомніў год, калі на Савецкай плошчы ўзарвалі Фару Вітаўта, і як прыхаджане абаранялі Фарны касцёл. Нагадаў ён і пра сілу малітвы, якая таксама важная для духоўнага жыцця.

Настаяцель Фарнага касцёла ксёндз Ян Кучынскі павіншаваў Кандрусевіча з 75-гадовым юбілеем. Ён нагадаў прысутным, што арцыбіскуп шмат гадоў запар прыязджаў праводзіць богаслужэнне на свята Тры Каралі ў Гродне.

Мітрапаліт Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Папа Рымскі прыняў адстаўку Тадэвуша Кандрусевіча

Вячэрняя служба зацягнулася на дзве гадзіны - доўжылася ў два разы даўжэй, чым звычайна. Прыкладна палова часу пайшла на прывітанни і віншаванні ад вернікаў. Са словамі падзякі выходзілі дзеці, моладзь, пенсіянеры, з букетам і падарункам прыйшлі павіншаваць Кандрусевіча гродзенскія праваслаўныя. Многія не маглі стрымаць слёз.

Нагадаем, Кандрусевіч з канца жніўня не мог трапіць у Беларусь. Будучы за мяжой, ён напісаў прашэнне аб адстаўцы, у якасці прычыны назваўшы надыходзячае 75-годдзе. Ён вярнуўся толькі 24 снежня, у той жа дзень адслужыў імшу.

Кандрусевіч нарадзіўся ў вёсцы Адэльск (Гродзенская вобласць) у сям'і этнічных палякаў. Хацеў стаць настаўнікам фізікі і матэматыкі, але сышоў з Гродзенскага педінстытута з-за таго, што наведваў царкву. У 1970 годзе скончыў з адзнакай энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута, у 1981 году - з адзнакай Каўнаскую духоўную семінарыю. У траўні 1981 года быў пасвечаны ў святары.

Беларускае грамадзянства мітрапаліт атрымаў пасля 2015 года, таксама было адпаведнае дзяржаўнае рашэнне з нагоды яго натуралізацыі ў Беларусі. Як правіла, ва ўказе аб атрыманні беларускага грамадзянства, які кладуць на подпіс кіраўніку дзяржавы, знаходзіцца некалькі дзясяткаў прозвішчаў. Пад мітрапаліта Кандрусевіча некалькі гадоў таму зрабілі асобны ўказ.

Каталікі - другая па колькасці рэлігійная канфесія ў Беларусі. Кандрусевіч узначальваў РКЦ з 2007 года, ён быў прызначаны ў Беларусь Папам Рымскім пасля смерці кардынала Казіміра Свёнтэка. Да гэтага мітрапаліт амаль дзесяць гадоў кіраваў каталіцкай кафедрай ў Маскве.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі