Кандрусевіч і Велікаселец правядуць сумесную службу

© Sputnik / Виктор ТолочкоАрхікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі - Sputnik Беларусь
Экс-кіраўніку РКЦ 3 студзеня споўнілася 75 гадоў, па дасягненні гэтага ўзросту біскупы, згодна з кананічным правам, пішуць ліст да Папы Рымскага з прашэннем аб выхадзе на пенсію.

МІНСК, 8 сту – Sputnik. Былы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец правядуць сумесную службу ў Мінскім архікафедральным касцёле Святой Панны Марыі, паведамляе партал Сatholic.by.

Імша пройдзе 24 студзеня і пачнецца ў 13:00. Яна стане развітальнай для архіепіскапа. Тут жа Казіміра Велікасельца ўрачыста прадставяць як Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Развітальная служба Кандрусевіча ў Гродне: усе плакалі - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Развітальная служба Кандрусевіча ў Гродне: усе плакалі - відэа

Напярэдадні Тадэвуш Кандрусевіч правёў развітальную службу ў Фарным касцёле ў Гродне. Павітаць пайшоўшага у адстаўку з пасады кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі прыйшлі сотні жыхароў абласнога цэнтра - столькі ў касцёле не збіралася ад пачатку пандэміі.

Нагадаем, што 3 студзеня, у дзень 75-годдзя Кандрусевіча, Папа Рымскі Францыск прыняў яго устаноўленую па ўзросце адстаўку. Гэтую просьбу архіпастыр накіраваў пантыфіку яшчэ за месяц да свайго юбілею, калі вымушана знаходзіўся за мяжой.

Кандрусевіч узначальвае РКЦ з 2007 года, ён быў прызначаны ў Беларусь Папам Рымскім пасля смерці кардынала Казіміра Свёнтэка. Да гэтага мітрапаліт амаль дзесяць гадоў кіраваў каталіцкай кафедрай у Маскве.

Сітуацыя з Кандрусевічам

Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня ў Беларусі, у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія выліліся ў сутыкненні з сілавікамі. Пасля гэтага Кандрусевіч асудзіў жорсткія меры праваахоўнікаў. У канцы жніўня беларускія пагранічнікі не ўпусцілі яго ў рэспубліку, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што Кандрусевіч нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву, дзе "атрымаў пэўныя задачы", што стала прычынай адмовы для яго ўезду ў краіну.

22 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, што Лукашэнка з павагі да папы Рымскага Францыска даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі, звязанай з вяртаннем кіраўніка РКЦ у рэспубліку. 24 снежня кіраўнік РКЦ у Беларусі Кандрусевіч прыехаў у Мінск і правёў калядную службу.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі