Канец найвялікшага, па версіі Трампа, першага тэрміну праўлення ў гісторыі прэзідэнцтва адзначыўся штурмам Капітолія, масавымі затрыманнямі ўдзельнікаў беспарадкаў і смерцю чатырох чалавек.
Усеагульныя выбары ў ЗША адбыліся 3 лістапада 2020 года. 14 снежня калегія выбаршчыкаў зацвердзіла вынікі галасавання, у адпаведнасці з якімі дэмакрат Джозэф Байдэн стане новым кіраўніком дзяржавы 20 студзеня.
А ў гэтую сераду пасяджэнне Кангрэса ЗША было прыпынена з-за штурму будынка заканадаўчага органа прыхільнікамі Дональда Трампа. Ім удалося трапіць унутр.
Праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. Па дадзеных вашынгтонскай паліцыі, у ходзе пратэстаў былі затрыманы больш як 50 чалавек, загінулі чатыры чалавекі.
Заканадаўцы былі эвакуіраваны ў бяспечныя месцы, але пазней вярнуліся. У чацвер кангрэс зацвердзіў абранне Джо Байдэна прэзідэнтам ЗША.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як пратэставалі ў Вашынгтоне.
Чытайце таксама:
- Кангрэс зацвердзіў абранне Джо Байдэна прэзідэнтам ЗША
- Антыамерыканская анархія: выбары ў ЗША не абышліся без разгону пратэстаў
- Чатыры чалавекі загінулі ў ходзе пратэстаў у Вашынгтоне