МІНСК, 10 сту – Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі дыягназ «каронавірус» пацвердзіўся ў 1833 чалавек, агульная колькасць тых, хто захварэў за ўвесь час дасягнула 212 201.
Былі выпісаны на працягу апошніх 24 гадзін 2364 чалавекі, у якіх раней знайшлі COVID-19, усяго ачунялых з пачатку пандэміі - 194 984 чалавекі.
Колькасць ахвяр павялічылася на дзесяць і дасягнула 1517.
У Беларусі за суткі выканана 12 917 тэстаў, такім чынам агульная іх колькасць ад пачатку пандэміі склала 4 130 911.
Нядаўна прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся пра магчымасць увядзення каменданцкай гадзіны ў Беларусі з-за пандэміі. Паводле яго слоў, тэхнічна гэта магчыма зрабіць літаральна за суткі, аднак беларусам гэта не трэба, бо "трэба працаваць".
Чытайце таксама:
- Лукашэнка - аб каменданцкай гадзіне: "зачынiм" за суткі, але нам гэта не трэба
- Расія перадала гуманітарную дапамогу Беларусі
- Пасол РФ: у лютым-сакавіку расійскую вакцыну пачнуць вырабляць у Беларусі