Амаль 1,8 тысячы новых выпадкаў: свежая статыстыка па COVID-19 ад Мінздароўя

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкМедык у клініка-дыягнастычнай лабараторыі
Медык у клініка-дыягнастычнай лабараторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За апошнія суткі ў Беларусі выканалі 8207 тэстаў на каронавірус, усяго ж іх зрабілі ўжо 4 139 118.

МІНСК, 11 сту – Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны ў Беларусі дадалося 1792 пацыента з пацверджаным каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго ад пачатку пандэміі COVID-19 у нашай краіне заразіліся 213 993 чалавека.

Расія перадала гуманітарную дапамогу Беларусі - Sputnik Беларусь
Відэа
Расія перадала гуманітарную дапамогу Беларусі - відэа

Выпісана за апошнія суткі 1300 пацыентаў, якім раней быў пастаўлены дыягназ "каронавірус", усяго ачунялых ўжо 196 284.

Ахвярамі хваробы сталі яшчэ дзевяць чалавек, агульная колькасць памерлых ад віруса ў краіне дасягнула 1526.

За апошнія суткі ў Беларусі выкананы 8207 тэстаў, усяго ж іх зрабілі ўжо 4 139 118.

Вакцынацыя ад COVID-19

21 снежня ў Беларусі была зарэгістраваная расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V", якая стала першым у свеце падобным прэпаратам. Ужо 29 снежня ў нашай краіне пачалася вакцынацыя "Спутник V", першымі прышчэпкі атрымалі медыкі. Па словах міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, вакцынацыя ахопіць больш за 5,5 мільёна чалавек і будзе праводзіцца на добраахвотнай аснове.

Зараз ідзе працэс стварэння вытворчасці расійскай вакцыны на базе беларускіх прадпрыемстваў. Першыя партыі могуць быць выраблены ўжо ў лютым-сакавіку.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0