Радыё

Прагноз-2021: якімі эканаміст Раманчук бачыць сярэдні заробак і курс рубля

Падпісацца
Беларусь чакае складаны ў эканамічным плане год, трэба пераасэнсаваць стратэгію развіцця краіны і задумацца аб перазагрузцы эканомікі, перакананы эканаміст Яраслаў Раманчук.
Романчук: мы так и не сделали работу над экономическими ошибками!

На думку суразмоўцы Sputnik, усе "эканамічныя болькі", назапашаныя ў Беларусі за 2020 год, вельмі падобныя на праблемы, з якімі эканоміка краіны ўжо сутыкалася за апошнія 25 гадоў.

Вядомы расійскі блогер Іван Лізан - Sputnik Беларусь
Радыё
"Гэта не для грамадзян": аналітык аб новай электроннай паштовай сістэме ў Беларусі

"Незбалансаванасць эканамічнага росту, манапалізацыя, адсутнасць рэжыму сумленнай канкурэнцыі, удушэнне прыватнага сектара - усё гэта прывядзе да таго, што эканоміка Беларусі ў новым годзе будзе знаходзіцца ў рэцэсіі", - лічыць Раманчук.

Для параўнання, у 2019 годзе беларускі ВУП перавышаў 63 млрд долараў, у 2020 годзе стаў менш за 60 млрд, у 2021 годзе можа апусціцца ніжэй за 55 млрд, мяркуе эканаміст.

"З улікам павышэння падаткаў і дэвальвацыйных чаканняў, а таксама канкрэтных крокаў па росце цэн я бачу, што інфляцыя будзе набліжацца да 10%, Нацбанку будзе не пад сілу ўтрымаць цэны", - лічыць суразмоўца.

Акрамя таго, з улікам цяперашняй нафтавай кан'юнктуры ў свеце і захавання каронавірусных абмежаванняў будзе працягвацца падзенне экспарту і імпарту тавараў, гэта падзенне ў Беларусі, на думку Раманчука, складзе каля 10%.

Паводле прагнозу эканаміста, сярэдняя заработная плата па краіне па выніках 2021 года будзе складаць парадку 420-450 долараў у эквіваленце, а курс беларускага рубля да долара на канец года дойдзе да 3,30.

*Меркаванне спікера можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0