МІНСК, 11 сту – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цана за прыродны газ з Расеі магла б быць "больш справядлівай".
Напярэдадні Новага года стала вядома, што беларускія ўлады і расійскі "Газпром" падпісалі дамову аб пастаўках блакітнага паліва ў 2021 годзе на ўмовах, блізкіх да дамоўленасцей папярэдніх гадоў.
"128,5 (долараў – Sputnik). Але я акругляю, 130. Думаю, што гэтая цана ва ўмовах нашых адносін магла б быць больш справядлівай, скажам так", - сказаў беларускі лідэр у інтэрв'ю праграме "Дзеючыя асобы" з Наілей Аскер-задэ на канале "Россия 1".
Пасля чаго дадаў, што пытанне цаны на прыродны газ для рэспублікі ён пакуль не абмяркоўваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
"Мы яшчэ не агаворвалі гэтае пытанне, і я не буду яго ініцыяваць. Калі вы так вырашылі, хай будзе так", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
- Беларусь выступае за тарыфы на газ у ЕАЭС на ўзроўні ўнутранага рынку
- Беларусь дамовілася з РФ аб пастаўках нафты і газу на выгадных умовах
- Мінск дамовіўся з "Газпрамам" аб кошце газу