МІНСК, 13 сту – Sputnik. Энцыклапедычны даведнік, прысвечаны класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу, стаў адным з самых вялікіх, складаных і значных праектаў па выпуску кніг у 2020 годзе. Пра гэта распавяла дырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Вольга Ваніна.
Яна нагадала, што раней быў выдадзены васьмітомнік пісьменніка, у працы зборнік у 25 тамах, аднак паўнавартасны навукова-папулярны даведнік пра пісьменніка з'явіўся толькі цяпер. Энцыклапедыя пабачыла свет да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча.
У зборнік увайшлі артыкулы пра жыццё і творчасць пісьменніка, праводзіцца літаратурны аналіз яго раманаў, аповесцяў, нарысаў. У даведніку мноства фатаграфій Караткевіча, яго родных і блізкіх.
Вольга Ваніна распавяла, што на працягу года працягвалася работа па выпуску кніг для дзяцей і падлеткаў з серыі "Асветнікі Беларусі" і "Гісторыі для школьнікаў". На думку дырэктара выдавецтва, гэтыя кнігі таксама цікавыя дарослым, так як падрабязна распавядаюць пра выдатных беларусах, якія ўнеслі прыкметны ўклад у развіццё краіны.
Таксама была падрыхтавана кніга гісторыка і прафесійнага экскурсавода Івана Сацукевіча "Мінск: з руін да росквіту". У ёй распавядаецца пра развіццё горадабудаўніцтва ў суверэннай Беларусі і пра тое, як змянілася беларуская сталіца пасля вайны. Пад кожным фота - каментарый Івана Сацукевіча, які пра горад ведае літаральна ўсё.
Адна з асаблівасцяў кнігі - размешчаныя QR-коды, з дапамогай якіх праз смартфон можна паглядзець відэакадры пасляваеннага Мінска.
Сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем быў падрыхтаваны унікальны фотаальбом "Зямля і неба Фердынанда Рушчыца" пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога.
Усяго за год выдавецтва выпусціла 76 новых кніг. Па ацэнцы дырэктара, у 2020 годзе продажы праз інтэрнэт-крамы павялічыліся ў параўнанні з папярэднім годам у пяць разоў.
Чытайце таксама:
- Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны
- Караткевіч быў сціплым пісьменнікам, які любіў людзей