МІНСК, 13 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускую тэнісістку Арыну Сабаленкау з перамогай на турніры ў Абу-Дабі (ААЭ), паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
У фінале першага ў сезоне WTA турніру Сабаленка адолела прадстаўніцу Расіі Вераніку Кудэрметаву - 6:2, 6:2. Дзякуючы перамозе ў Абу-Дабі беларуска падымецца з 10-га месца рэйтынга на 7-е.
"Гэты трыумф стаў сапраўдным падарункам для ўсіх беларусаў да старога Новага года!" - гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Сабаленка можа ўзначаліць сусветны рэйтынг. "Мы з гонарам сочым за ўражлівай серыяй перамог і верым, што мэтанакіраванасць, працавітасць і нязломны характар абавязкова прывядуць цябе да галоўнай вяршыні - тытулу першай ракеткі свету", - адзначыў прэзідэнт.
Наступным турнірам, дзе выступіць першая ракетка Беларусі, стане Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (Australian Open).